Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шпіён» Гайдукоў абскардзіў прысуд


Прызнаны вінаватым у спробах усталяваць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда.

Скаргу плянуюць накіраваць для разгляду ў Вярхоўны суд напрыканцы наступнага тыдня.

«Касацыйная скарга Гайдукова паступіла. Цяпер мы знаёмім з ёй дзяржаўнага абвінаваўцу, — паведамілі „Інтэрфаксу“ ў Віцебскім абласным судзе. — Раней да нас паступілі скаргі на прысуд двух адвакатаў Гайдукова. Пасьля таго, як са скаргамі азнаёмяцца ўдзельнікі працэсу, у дадзеным выпадку пракурор, дакумэнты будуць накіраваныя на разгляд у Вярхоўны суд Беларусі».

У судзе зазначылі, што хутчэй за ўсё, матэрыялы справы перададуць у Вярхоўны суд ў канцы наступнага тыдня.

Скаргі адвакатаў Андрэя Гайдукова, асуджанага за спробы ўстанаўленьня кантактаў з замежнымі спэцслужбамі, паступілі ў Віцебскі абласны суд 11 ліпеня.
Справа Гайдукова

Актывіст Андрэй Гайдукоў, які раней абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, асуджаны Віцебскім абласным судом на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Суд прызнаў яго «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады».

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачаньне Гайдукову было перакваліфікавана.

Андрэй Гайдукоў да затрыманьня працаваў сьлесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» у Наваполацку, быў затрыманы 8 лістапада 2012 году супрацоўнікамі КДБ па падазрэньні ў зборы інфармацыі па заданьні замежнай выведкі і дзяржаўнай здрадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG