Прэзыдэнт ЗША Барак Абама распарадзіўся стварыць рабочую групу, якая на працягу паўгода павінна прапанаваць новыя спосабы барацьбы з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі ў Злучаных Штатах.
Ва ўказе, апублікаваным Белым Домам у панядзелак, гаворыцца, што нядаўнія навуковыя дасьледаваньні паказалі, што раньняе дыягнаставаньне і лячэньне дапамагаюць значна скараціць маштабы распаўсюджваньня вірусу імунадэфіцыту чалавека.
«У сьвятле гэтых дасьледаваньняў, — гаворыцца ў дакумэнце, — неабходна засяродзіць увагу на намаганьнях у справе прадухіленьня і лячэньня ВІЧ». Паводле Цэнтру па кантролю і прафіляктыцы захворваньняў у ЗША, штогод у краіне фіксуецца прыкладна 50 тысяч выпадкаў інфікаваньня ВІЧ. Гэты паказьнік застаецца нязьменным на працягу дзесяці гадоў.