«Нас падштурхнула да гэтага супадзеньне дзьвюх датаў: учора мы адзначалі ўгодкі Грунвальдзкае бітвы, а сёньня — угодкі вызваленьня Горадні ад фашыстаў. Гэта вельмі значныя падзеі ў гісторыі нашага гораду і нашай Каложы. Гэта і падштурхнула, а ідэю падаў настаяцель царквы айцец Аляксандар», — кажа протаярэй царквы Георгі Рой.
Сьвятар спадзяецца, што малебны па загінулых за Радзіму стануць традыцыйнымі, а новыя набажэнствы будуць больш урачыстыя і шматлюдныя.
На паніхідзе ў Каложы малілася няшмат вернікаў, бо, паводле айца Георгія, ідэя нарадзілася толькі напярэдадні. Інфармацыю выставілі на сайт царквы, але трохі запозна.
Айцец Георгі кажа, што пасьля паніхіды выйшаў да знака «На Грунвальд», які стаіць побач з Каложай, памаліўся і асьвяціў яго. Ён таксама падзяліўся са Свабодай асабістымі ўражаньнямі:
«Калі молісься ў Каложы і ўзгадваеш такія падзеі гісторыі тваёй краіны, то неяк жыва паўстае повязь часоў і подых нашай гісторыі».