Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлях веры: Віцебск — Полацк


Больш за 100 грэка-каталікоў прайшлі на мінулым тыдні пілігрымкай зь Віцебску ў Полацк. Штодня яны праходзілі 30 з гакам кілямэтраў, а ўвесь шлях склаў 120.

Айцец Яўген Усошын кажа, што пілігрымка была прысьвечаная веры, роздумам пра веру, а таксама веры як спадчыне, якую мы атрымалі ад нашых продкаў:

«Падчас пілігрымкі былі закранутыя такія гістарычныя тэмы, як пачатак місіі Кірыла і Мяфодзія, хрост князя Ўладзімера і царкоўны даробак мітрапаліта Іпація Пацея».

Лёзунг пілігрымкі — «Веру, Госпадзе, і вызнаю».

Сярод удзельнікаў — маладафронтавец Мікола Дземідзенка, яго жонка Алеся і іх трохмесячны сын.

Найстарэйшаму пілігрыму — 70 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG