«Шэсьце мы маем намер правесьці 4 жніўня — ад цэнтральнай плошчы Леніна па вуліцы Савецкай і да ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, дзе ў свой час вучыўся Бяляцкі. Усе ўдзельнікі шэсьця будуць у майках з партрэтам праваабаронцы. Апрача таго, будуць скарыстаны лёзунгі: „Свабоду Бяляцкаму!“, „За вашу і нашу свабоду!“ ды іншыя», — заявіў Свабодзе Анатоль Паплаўны.
Спадар Паплаўны кажа, што актывісты ладзяць шэсьце, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблему палітычных вязьняў у краіне, у тым ліку Алеся Бяляцкага, якога затрымалі 4 жніўня 2011 году.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць і падтрымку сем’яў палітвязьняў.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.