Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкоў ідзе ў міліцыю знаёміцца са справай


17 ліпеня грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў павінен пачаць знаёміцца з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго.

Парфянкова вінавацяць у тым, што ён парушыў ўмовы прафіляктычнага нагляду.

«Пагражае альбо 6 месяцаў арыштнага дому, альбо год калёніі. Там іншага пакараньня і не прадугледжана. Ад мяне ўжо нічога не залежыць, калі вырашылі пакараць, то пакараюць», — заявіў Парфянкоў напярядадні Радыё Свабода.

Летась Васіль Парфянкоў ужо адбыў 6 месяцаў у арыштным доме ў Баранавічах за парушэньне прафіляктычнага нагляду.

У 2011 годзе грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў быў пакараны за Плошчу 4 гадамі зьняволеньня. Аднак празь некалькі месяцаў яго памілавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG