Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Касьпяровічу прыгадалі 2008 год і не пусьцілі за мяжу


Зьміцер Касьпяровіч
Зьміцер Касьпяровіч

Старшыню руху «Маладая Беларусь» Зьмітра Касьпяровіча затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню.

Афіцыйная прычына — не адбыў адміністрацыйнае пакараньне, да якога быў асуджаны яшчэ ў 2009 годзе.

Цяпер Зьміцер у міліцыі Савецкага раёну Менску.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Цімафей Дранчук, намесьнік старшыні руху «Маладая Беларусь» (зарэгістраваны ў Літве).

У міліцыі Савецкага раёну Менску Радыё Свабода паведамілі, што Касьпяровіч знаходзіцца ў іх і паедзе ў турму на Акрэсьціна адбываць пакараньне.

У інтэрвію Радыё Свабода Дранчук адзначыў: Касьпяровіч нядаўна атрымаў апёк трэцяй ступені і мусіць штодзённа рабіць перавязкі. Па ягоных словах, мэдыкі ў Цэнтры ізаляцы правапарушальнікаў наўрадці змогуць гэта забясьпечыць.

17 сакавіка 2008 году суд Савецкага раёну Менска асудзіў Зьмітра Касьпяровіча да 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Касьпяровіч быў затрыманы 15 сакавіка 2008 году ў раёне станцыі мэтро «Акадэмія навук».

У ягоным аўтамабілі міліцыя знайшла налепкі «Эўрапэйскай Беларусі» і «Маладога Фронту»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG