Экспэрты Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) прагназуюць запаволеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе больш як у два разы — да 1,7% з чаканых у 2018 годзе 3,8%.
Увядзеньне забаронаў і абмежаваньняў у пытаньні паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы дамовы аб стварэньні ЭАЭС. Такое меркаваньне выказаў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў у інтэрвію БелТА.
Беларусь цалкам забясьпечвае сябе ўласнымі нафтапрадуктамі за кошт перапрацоўкі расейскай нафты, заявіў расейскі міністар
Украіна ў «інтарэсах нацыянальных вытворцаў» ад 1 верасьня абмежавала пастаўкі сернай кіслаты і алеўма, якія традыцыйна набываліся на трох сярод найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў Беларусі — Гомельскім хімічным заводзе, наваполацкім «Нафтане» і «ГроднаАзоце».
Беларускія навукоўцы займаюцца толькі дасьледчай працай па трох кірунках: вытворчасьць бульбы, рапсу і вырошчваньне трансгенных козаў.
Курс даляра рэзка падскокваў да 2,0698 рубля ў красавіку бягучага году, але затым хутка ўпаў да 2 рублёў з «падскокамі» да 2,02 рубля. У ліпені было нават падзеньне да 1,97. Цяперашні рост трывае з пачатку жніўня.
У Шаркаўчынскім раёне ў ліпені быў самы нізкі сярэдні заробак — 589,7 рубля. Яшчэ ў пяці раёнах — Амсьціслаўскім, Мёрскім, Лёзьненскім, Браслаўскім і Слаўгарадзкім — было менш за 650 рублёў.
2 верасьня ў Беларусі чарговым разам зьмяніліся розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва.
Генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш заклікаў дапамагчы з фінансаваньнем Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам пасьля таго, як ЗША вырашылі спыніць плаціць унёскі ў арганізацыю.
2 верасьня цана паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі вырасьце на капейку.
Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-чэрвені 2018 году мела 1170 рублёў наяўных рэсурсаў на месяц.
Урад Беларусі зьменшыў экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты і цяпер у чаканьні «падатковага манэўру» Расеі.
На найбольшым у Магілёве прадпрыемстве складаюць сьпісы працаўнікоў, зь якімі адміністрацыя ня мае намеру працягваць кантракты.
Меншая інфляцыя за студзень–ліпень у Казахстане (2,7%), Расеі (2,4%), Таджыкістане (2%), Латвіі (1,8%) і Літве (1%). Дэфляцыя — зьніжэньне цэнаў — назіраецца ў Малдове (мінус 0,4%), Грузіі (мінус 0,7%), Кіргізстане (мінус 0,8%), Азэрбайджане (мінус 1,1%) і Армэніі (мінус 1,7%).
Трамп зьвярнуў увагу на тое, што ЗША рэгулярна прайграюць спрэчкі ў рамках WTO.
Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Ад 31 жніўня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі зь менскага прадпрыемства «Малочны гасьцінец». Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх вытворцаў пастаўлена на ўзмоцнены лябараторны кантроль.
Гэты рост склаў 4.25 у гадавым вымярэньні
Беларускі бюджэт атрымаў ад «падатку на Google» ў I паўгодзьдзі 6,7 млн беларускіх рублёў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Менгарвыканкам адказаў на пэтыцыю менчукоў з заўвагамі наконт рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай і просьбай праверыць, ці была растрата бюджэтных сродкаў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гадавы максымум.
У Беларусі за рысай беднасьці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва. Пры цяперашнім паказьніку 9 мільёнаў 478 тысяч жыхароў краіны (дадзеныя на канец чэрвеня) атрымліваецца 540 тысяч чалавек.
Сёньня Ўладзімер Пуцін выступае з адмысловым тэлезваротам з нагоды павышэньня пэнсійнага ўзросту. Расейскі прэзыдэнт высунуў пяць прапаноў, якія зьмякчаюць прапанаваную ўрадам рэформу.
Як казаў Свабодзе ініцыятар пэтыцыі юрыст Ігар Случак, пэтыцыя створаная, каб «спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сфэры гандлю і паслугаў» — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Сяргей Чалы. Ён знаходзіць станоўчыя моманты ў апошніх выніках працы беларускай эканомікі, разам з тым лічыць, што адстаўка ўраду была прызнаньнем стратэгічнай тупіковасьці абранага шляху.
Урад прыняў праект закона аб Пляне капіталаўкладаньняў працоўных. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гэты законапраект стаў яшчэ адной сацыяльнай праграмай яго ўрада, якая накіравана на забесьпячэньне фінансавай бясьпекі сямʼі.
Беларусь і Віетнам дамовіліся ў 2019 годзе выйсьці на ўзаемны таваразварот у паўмільярда даляраў. Незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў гэтыя пляны.
Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Фатограф агенцтва Reuters Карлас Гарсія Ролінс паказаў фізычна, колькі грошай трэба заплаціць за той ці іншы тавар.
Комплекс мусіць складацца з цэнтральнага будынку вышынёй у рэкордныя для Менску 185 мэтраў і пяці ніжэйшых спарудаў. «Вельмі спадзяюцца, што гэты амбіцыёзны праект не зазнаў значных зьменаў і ня спросьціцца да непазнавальнасьці»
Большасьць едзе ў Расею. І едуць усё болей. У Беларусі ж працягваюць скарачацца працоўныя месцы, марудна растуць заробкі.
У Літве, Канадзе, ЗША і Румыніі арыштаваныя ўсе актывы Менскага трактарнага заводу. Філія заводу спыніла сваю дзейнасьць у Літве, яе маёмасьць прададуць на аўкцыёне, пры спробе трапіць на тэрыторыю згаданых краін любая тэхніка МТЗ будзе канфіскаваная.
У ліпені колькасьць прынятых на працу беларусаў перавысіла колькасьць звольненых на 1183 чалавек.
Мінімальная зарплата настаўнікаў у Латвіі будзе падвышаная з 680 да 710 эўра за стаўку. Пра гэта заявіў латвійскі міністар адукацыі і навукі Карліс Шадурскіс.
«Сьледзтва ідзе, бізнэс працуе. Ёсьць рашэньне суду, што павінен даплаціць — калі ласка, хай плаціць. Гэта дасьць вельмі сур'ёзны стымул — зьнікне страх, што за нейкую памылку надыходзіць вельмі сур'ёзная адплата».
Ад 18 жніўня ў Беларусі зноў даражэе паліва. І зноў на адну капейку.
У цэнтры Кіева да Дня незалежнасьці адкрылася выстава сучаснага ўкраінскага ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам. Экспануюцца самаходныя артылерыйскія і ракетныя ўстаноўкі, танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, грузавыя і мэдычныя аўтамабілі.
На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Нова-Агарове новапрызначаны амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч назваў Беларусь найважнейшым геапалітычным і вайсковым саюзьнікам, а таксама найбуйнейшым эканамічным партнэрам.
Расейскі канцэрн «Калашнікаў» прадставіў канцэпт-кар CV-1 на міжнародным форуме «Армія 2018».. Па словах распрацоўшчыкаў, Электрамабіль у будучыні будзе канкураваць з мадэлямі Tesla прадпрымальніка Ілона Маска.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што «рынак абваліцца», калі яму будзе абвешчаны імпічмэнт.
З 23 жніўня ўступілі ў сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў закон «Аб крэдытных гісторыях». Крэдытныя гісторыі беларусаў будуць афармляцца выключна «на русском языке».
Хтосьці жыве на 2-м паверсе, а хтосьці на 9-м, але плацяць яны аднолькава. І пакуль гэты парадак захаваецца.
У другім квартале 2017 года сярэдні заробак «на рукі» у Літве быў 794 эўра, а ў другім квартале 2018 году — 892 эўра. За год ён вырас на 12,4%, або 98 эўра.
Швайцарыя застаецца адным з самых папулярных кірункаў у заможных грамадзян Расеі, куды яны выводзяць сродкі.
За ліпень Расея закупіла больш за 26 тон золата.
«Кагосьці даводзіць да шаленства, калі тое, што мусіла даўно памерці, чамусьці дагэтуль жыве».
Пры гэтым ужо чвэрць стагодзьдзя сельская гаспадарка Беларусі застаецца стратнаю.
У ноч з 22 на 23 жніўня споўніцца 1000 дзён з часу, як Украіна перастала атрымліваць газ наўпрост з Расеі, сьведчыць лічыльнік на сайце кампаніі «Укртрансгаз».
Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла, як, на яго думку, амэрыканскія санкцыі паўплывалі на расейскіх алігархаў. Даклад з высновамі ведамства апублікаваны на яго сайце. Пра яго зьмест распавяла Бі-Бі-Сі.
Аляксандар Лукашэнка 7 жніўня выдаў указ «Аб удасканаленьні і праўным рэгуляваньні гульнёвага бізнэсу». Пра тое, што зьменіцца адпаведна новаму дакумэнту, расказаў журналістам намесьнік міністра падаткаў і збораў Уладзімер Муквіч.
Загрузіць яшчэ