Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-чэрвені 2018 году мела 1170 рублёў наяўных рэсурсаў на месяц.
Урад Беларусі зьменшыў экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты і цяпер у чаканьні «падатковага манэўру» Расеі.
На найбольшым у Магілёве прадпрыемстве складаюць сьпісы працаўнікоў, зь якімі адміністрацыя ня мае намеру працягваць кантракты.
Меншая інфляцыя за студзень–ліпень у Казахстане (2,7%), Расеі (2,4%), Таджыкістане (2%), Латвіі (1,8%) і Літве (1%). Дэфляцыя — зьніжэньне цэнаў — назіраецца ў Малдове (мінус 0,4%), Грузіі (мінус 0,7%), Кіргізстане (мінус 0,8%), Азэрбайджане (мінус 1,1%) і Армэніі (мінус 1,7%).
Трамп зьвярнуў увагу на тое, што ЗША рэгулярна прайграюць спрэчкі ў рамках WTO.
Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Ад 31 жніўня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі зь менскага прадпрыемства «Малочны гасьцінец». Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх вытворцаў пастаўлена на ўзмоцнены лябараторны кантроль.
Гэты рост склаў 4.25 у гадавым вымярэньні
Беларускі бюджэт атрымаў ад «падатку на Google» ў I паўгодзьдзі 6,7 млн беларускіх рублёў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Менгарвыканкам адказаў на пэтыцыю менчукоў з заўвагамі наконт рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай і просьбай праверыць, ці была растрата бюджэтных сродкаў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гадавы максымум.
У Беларусі за рысай беднасьці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва. Пры цяперашнім паказьніку 9 мільёнаў 478 тысяч жыхароў краіны (дадзеныя на канец чэрвеня) атрымліваецца 540 тысяч чалавек.
Сёньня Ўладзімер Пуцін выступае з адмысловым тэлезваротам з нагоды павышэньня пэнсійнага ўзросту. Расейскі прэзыдэнт высунуў пяць прапаноў, якія зьмякчаюць прапанаваную ўрадам рэформу.
Як казаў Свабодзе ініцыятар пэтыцыі юрыст Ігар Случак, пэтыцыя створаная, каб «спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сфэры гандлю і паслугаў» — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Сяргей Чалы. Ён знаходзіць станоўчыя моманты ў апошніх выніках працы беларускай эканомікі, разам з тым лічыць, што адстаўка ўраду была прызнаньнем стратэгічнай тупіковасьці абранага шляху.
Урад прыняў праект закона аб Пляне капіталаўкладаньняў працоўных. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гэты законапраект стаў яшчэ адной сацыяльнай праграмай яго ўрада, якая накіравана на забесьпячэньне фінансавай бясьпекі сямʼі.
Беларусь і Віетнам дамовіліся ў 2019 годзе выйсьці на ўзаемны таваразварот у паўмільярда даляраў. Незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў гэтыя пляны.
Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Фатограф агенцтва Reuters Карлас Гарсія Ролінс паказаў фізычна, колькі грошай трэба заплаціць за той ці іншы тавар.
Комплекс мусіць складацца з цэнтральнага будынку вышынёй у рэкордныя для Менску 185 мэтраў і пяці ніжэйшых спарудаў. «Вельмі спадзяюцца, што гэты амбіцыёзны праект не зазнаў значных зьменаў і ня спросьціцца да непазнавальнасьці»
Большасьць едзе ў Расею. І едуць усё болей. У Беларусі ж працягваюць скарачацца працоўныя месцы, марудна растуць заробкі.
У Літве, Канадзе, ЗША і Румыніі арыштаваныя ўсе актывы Менскага трактарнага заводу. Філія заводу спыніла сваю дзейнасьць у Літве, яе маёмасьць прададуць на аўкцыёне, пры спробе трапіць на тэрыторыю згаданых краін любая тэхніка МТЗ будзе канфіскаваная.
У ліпені колькасьць прынятых на працу беларусаў перавысіла колькасьць звольненых на 1183 чалавек.
Мінімальная зарплата настаўнікаў у Латвіі будзе падвышаная з 680 да 710 эўра за стаўку. Пра гэта заявіў латвійскі міністар адукацыі і навукі Карліс Шадурскіс.
«Сьледзтва ідзе, бізнэс працуе. Ёсьць рашэньне суду, што павінен даплаціць — калі ласка, хай плаціць. Гэта дасьць вельмі сур'ёзны стымул — зьнікне страх, што за нейкую памылку надыходзіць вельмі сур'ёзная адплата».
Ад 18 жніўня ў Беларусі зноў даражэе паліва. І зноў на адну капейку.
У цэнтры Кіева да Дня незалежнасьці адкрылася выстава сучаснага ўкраінскага ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам. Экспануюцца самаходныя артылерыйскія і ракетныя ўстаноўкі, танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, грузавыя і мэдычныя аўтамабілі.
На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Нова-Агарове новапрызначаны амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч назваў Беларусь найважнейшым геапалітычным і вайсковым саюзьнікам, а таксама найбуйнейшым эканамічным партнэрам.
Расейскі канцэрн «Калашнікаў» прадставіў канцэпт-кар CV-1 на міжнародным форуме «Армія 2018».. Па словах распрацоўшчыкаў, Электрамабіль у будучыні будзе канкураваць з мадэлямі Tesla прадпрымальніка Ілона Маска.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што «рынак абваліцца», калі яму будзе абвешчаны імпічмэнт.
З 23 жніўня ўступілі ў сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў закон «Аб крэдытных гісторыях». Крэдытныя гісторыі беларусаў будуць афармляцца выключна «на русском языке».
Хтосьці жыве на 2-м паверсе, а хтосьці на 9-м, але плацяць яны аднолькава. І пакуль гэты парадак захаваецца.
У другім квартале 2017 года сярэдні заробак «на рукі» у Літве быў 794 эўра, а ў другім квартале 2018 году — 892 эўра. За год ён вырас на 12,4%, або 98 эўра.
Швайцарыя застаецца адным з самых папулярных кірункаў у заможных грамадзян Расеі, куды яны выводзяць сродкі.
За ліпень Расея закупіла больш за 26 тон золата.
«Кагосьці даводзіць да шаленства, калі тое, што мусіла даўно памерці, чамусьці дагэтуль жыве».
Пры гэтым ужо чвэрць стагодзьдзя сельская гаспадарка Беларусі застаецца стратнаю.
У ноч з 22 на 23 жніўня споўніцца 1000 дзён з часу, як Украіна перастала атрымліваць газ наўпрост з Расеі, сьведчыць лічыльнік на сайце кампаніі «Укртрансгаз».
Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла, як, на яго думку, амэрыканскія санкцыі паўплывалі на расейскіх алігархаў. Даклад з высновамі ведамства апублікаваны на яго сайце. Пра яго зьмест распавяла Бі-Бі-Сі.
Аляксандар Лукашэнка 7 жніўня выдаў указ «Аб удасканаленьні і праўным рэгуляваньні гульнёвага бізнэсу». Пра тое, што зьменіцца адпаведна новаму дакумэнту, расказаў журналістам намесьнік міністра падаткаў і збораў Уладзімер Муквіч.
Запазычанасьць спажыўцоў за электрычную і цеплавую энэргію ў Беларусі паводле стану на 1 жніўня 2018 году склала 973,3 млн рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
Гэтыя дадзеныя агучыла на прэсавай канфэрэнцыі сёньня старшыня Белстату Іна Мядзьведзева. Абсьледаваньне было праведзенае ў другім квартале гэтага году.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у траўні 2018 году мэдыянны заробак у Беларусі склаў 709,3 рубля. У тым жа месяцы сярэдні заробак склаў аж 943,9 рубля.
Паводле ацэнкі МВФ, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Пра прычыны крызісу ў эканоміцы краіны «Нямецкая хваля» гаварыла з вэнэсуэльскім эканамістам Пабла Рафаэлем Гансалесам.
Перапісьнікам спатрэбіцца 2 тысячы пляншэтаў. Канчатковага рашэньня, як будуць сфармуляваныя ў перапісным лісьце пытаньні мовы і нацыянальнасьці, пакуль няма.
У першым паўгодзьдзі Беларусь істотна павялічыла імпарт нафтапрадуктаў, пастаўкі якіх Расея плянуе абмежаваць з чацьвёртага кварталу.
«Цяпер Грэцыя можа стаяць на сваіх нагах», — заявіла кіраўніцтва Эўрапейскага стабілізацыйнага фонду. The Guardian піша, што «гэта быў правал», а The New York Times — «Боль, далёкі ад завяршэньня».
Чаму Лукашэнка памяняў урад? У якой ступені мінулае і прафэсійная біяграфія Румаса вызначыць яго дзеяньні на пасадзе прэмʼера? Хто такія новыя людзі, якія прыйшлі ва ўрад разам з Румасам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Для гэтага ў Беларусь прыедзе адмысловая камісія Рассельгаснагляду, якая правядзе інспэкцыю беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў.
З 18 жніўня ўсе віды бэнзіну і дызэлю каштуюць больш на адну капейку.
Загрузіць яшчэ