Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прынялі законапраект, якія павялічыць зьберажэньні на старасьць


Урад прыняў праект закона аб Пляне капіталаўкладаньняў працоўных. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гэты законапраект стаў яшчэ адной сацыяльнай праграмай яго ўрада, якая накіравана на забесьпячэньне фінансавай бясьпекі сямʼі, перадае Радыё Польшча.

Плян капіталаўкладаньняў працоўных — гэта адна з праграм дадатковай эканоміі на пэнсію. Ён будзе добраахвотным і цалкам прыватным. Яго асноўная мэта — павышэньне ўзроўню пэнсійных зьберажэньняў палякаў.

У адпаведнасьці з законапраектам, асобы, якія маюць мінімальную заработную плату, змогуць укладаць прынамсі 0,5% свайго заробку, пры гэтым працадаўца ўносіць 1,5% і застаюцца дзяржаўныя даплаты ў памеры прыблізна 55 эўра.

Кожны зможа адмовіцца ад удзелу. У такім выпадку сродкі з зарплаты ня будуць адлічваць.

Урад заяўляе, што ў яго дастаткова сродкаў, каб пералічыць неабходную суму на рахункі, створаныя ў рамках Плянаў капіталаўкладаньняў працоўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG