На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гадавы максымум.
Па выніках сэсіі амэрыканскі даляр вырас на 1,5 капейкі (+0,0149) да 2,0735 беларускага рубля. Прырост 0,72%. Папярэдні рэкорд фіксаваўся на таргах 13 жніўня — 2,0707 рубля за даляр.
Тым ня меней, да гістарычнага максымуму яшчэ далёка: на таргах 10 лютага 2016 году даляр каштаваў 22 069 рублі (2,2069 рубля пасьля дэнамінацыі).
29 жніўня расла і эўрапейская валюта: без малога тыя ж 1,5 капейкі на (+ 0,0145) да 2,4205 беларускага рубля. Прырост 0,60%.