Беларусь ад расейскага падатковага манэўру будзе штогод губляць значную частку сваіх бюджэтных даходаў. У 2019 годзе беларускі бюджэт недаатрымае каля 300 мільёнаў даляраў, а ў 2024 годзе гэтыя страты перавысяць 2 мільярды даляраў
Колькі каштуе набор канцтавараў для школьніка ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі былога СССР і якую частку сямейнага бюджэту гэта складае ў Беларусі і ў суседзяў.
Пакуль ідзе толькі «сынхранізацыя» з расейскім рублём, ды разам з тым у доўгай пэрспэктыве адбываюцца «глябальныя ўцёкі ад рызыкаў», а яшчэ і эфэкт ад будучых санкцыяў супраць Крамлю непрадказальны.
Па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы 5 верасьня курс беларускага рубля склаў 2,1162 за даляр; 2,4481 за эўра і 3,0936 за 100 расейскіх рублёў.
Кіраўнік падатковага дэпартамэнту Міністэрства фінанасаў Расеі Аляксей Сазанаў даў інтэрвію агенцтву Reuters, у якім сярод іншага расказаў пра падатковы манэўр у нафтавай галіне і абмежаваньні паставак нафтапрадуктаў у Беларусь.
Першапачаткова паводле цяперашняга генпляну быў прадугледжаны вынас за рысу гораду 13 вытворчых аб’ектаў да 2020 году. Пытаньне аб вынасе Менскага мотавелазаводу за межы гораду пакуль ня вырашана.
Мясцовыя выканаўчыя камітэты атрымалі права прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёнах з паніжэньнем цаны на 20%, 50% і 80%. Гэта прадугледжана ўказам прэзыдэнта Беларусі № 357 ад 4 верасьня.
Другі год запар расьце валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Менску, які складае ўжо траціну ВУП усёй Беларусі, паведаміла 4 верасьня першы намесьнік старшыні Камітэту эканомікі Менгарвыканкаму Тацяна Краўчанка.
Расея афіцыйна не прапаноўвала ўдзел у прыватызацыі ўнутранай газавай сыстэмы Беларусі, заявіла журналістам намесьніца міністра энэргетыкі Беларусі Вольга Пруднікава, паведамляе агенцтва Interfax.by.
Па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы 3 верасьня курс беларускага рубля склаў 2,1028 за даляр; 2,4336 за эўра і 3,0823 за 100 расейскіх рублёў.
Яшчэ адзін выпадак з кантрабандай беларускіх цыгарэтаў самі літоўскія мытнікі называюць незвычайным: партыю на 21 тысячу эўра схавалі пад сабакамі, якіх грамадзяне Расеі нібыта везьлі зь Беларусі на выставу.
У бюджэт зь вінаватых спагналі 50 тысячаў рублёў. Літаральна чатыры дні таму Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Быхаўскага раёну.
Толькі ў Польшчы жыве ўжо «1 мільён 400 тысяч украінцаў». Сярэдні заробак украінскага работніка ў Польшчы – каля 700 даляраў за месяц, у тры-чатыры разы большы, чым ва Ўкраіне.
Пэкін таксама адрынуў абвінавачваньні ў тым, што ў Афрыцы выкарыстоўваецца зашмат кітайскай працоўнай сілы замест мясцовай.
Экспэрты Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) прагназуюць запаволеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе больш як у два разы — да 1,7% з чаканых у 2018 годзе 3,8%.
Увядзеньне забаронаў і абмежаваньняў у пытаньні паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы дамовы аб стварэньні ЭАЭС. Такое меркаваньне выказаў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў у інтэрвію БелТА.
Беларусь цалкам забясьпечвае сябе ўласнымі нафтапрадуктамі за кошт перапрацоўкі расейскай нафты, заявіў расейскі міністар
Украіна ў «інтарэсах нацыянальных вытворцаў» ад 1 верасьня абмежавала пастаўкі сернай кіслаты і алеўма, якія традыцыйна набываліся на трох сярод найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў Беларусі — Гомельскім хімічным заводзе, наваполацкім «Нафтане» і «ГроднаАзоце».
Беларускія навукоўцы займаюцца толькі дасьледчай працай па трох кірунках: вытворчасьць бульбы, рапсу і вырошчваньне трансгенных козаў.
Курс даляра рэзка падскокваў да 2,0698 рубля ў красавіку бягучага году, але затым хутка ўпаў да 2 рублёў з «падскокамі» да 2,02 рубля. У ліпені было нават падзеньне да 1,97. Цяперашні рост трывае з пачатку жніўня.
У Шаркаўчынскім раёне ў ліпені быў самы нізкі сярэдні заробак — 589,7 рубля. Яшчэ ў пяці раёнах — Амсьціслаўскім, Мёрскім, Лёзьненскім, Браслаўскім і Слаўгарадзкім — было менш за 650 рублёў.
2 верасьня ў Беларусі чарговым разам зьмяніліся розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва.
Генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш заклікаў дапамагчы з фінансаваньнем Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам пасьля таго, як ЗША вырашылі спыніць плаціць унёскі ў арганізацыю.
2 верасьня цана паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі вырасьце на капейку.
Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-чэрвені 2018 году мела 1170 рублёў наяўных рэсурсаў на месяц.
Урад Беларусі зьменшыў экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты і цяпер у чаканьні «падатковага манэўру» Расеі.
На найбольшым у Магілёве прадпрыемстве складаюць сьпісы працаўнікоў, зь якімі адміністрацыя ня мае намеру працягваць кантракты.
Меншая інфляцыя за студзень–ліпень у Казахстане (2,7%), Расеі (2,4%), Таджыкістане (2%), Латвіі (1,8%) і Літве (1%). Дэфляцыя — зьніжэньне цэнаў — назіраецца ў Малдове (мінус 0,4%), Грузіі (мінус 0,7%), Кіргізстане (мінус 0,8%), Азэрбайджане (мінус 1,1%) і Армэніі (мінус 1,7%).
Трамп зьвярнуў увагу на тое, што ЗША рэгулярна прайграюць спрэчкі ў рамках WTO.
Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Ад 31 жніўня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі зь менскага прадпрыемства «Малочны гасьцінец». Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх вытворцаў пастаўлена на ўзмоцнены лябараторны кантроль.
Гэты рост склаў 4.25 у гадавым вымярэньні
Беларускі бюджэт атрымаў ад «падатку на Google» ў I паўгодзьдзі 6,7 млн беларускіх рублёў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Менгарвыканкам адказаў на пэтыцыю менчукоў з заўвагамі наконт рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай і просьбай праверыць, ці была растрата бюджэтных сродкаў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гадавы максымум.
У Беларусі за рысай беднасьці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва. Пры цяперашнім паказьніку 9 мільёнаў 478 тысяч жыхароў краіны (дадзеныя на канец чэрвеня) атрымліваецца 540 тысяч чалавек.
Сёньня Ўладзімер Пуцін выступае з адмысловым тэлезваротам з нагоды павышэньня пэнсійнага ўзросту. Расейскі прэзыдэнт высунуў пяць прапаноў, якія зьмякчаюць прапанаваную ўрадам рэформу.
Як казаў Свабодзе ініцыятар пэтыцыі юрыст Ігар Случак, пэтыцыя створаная, каб «спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сфэры гандлю і паслугаў» — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Сяргей Чалы. Ён знаходзіць станоўчыя моманты ў апошніх выніках працы беларускай эканомікі, разам з тым лічыць, што адстаўка ўраду была прызнаньнем стратэгічнай тупіковасьці абранага шляху.
Урад прыняў праект закона аб Пляне капіталаўкладаньняў працоўных. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гэты законапраект стаў яшчэ адной сацыяльнай праграмай яго ўрада, якая накіравана на забесьпячэньне фінансавай бясьпекі сямʼі.
Беларусь і Віетнам дамовіліся ў 2019 годзе выйсьці на ўзаемны таваразварот у паўмільярда даляраў. Незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў гэтыя пляны.
Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Фатограф агенцтва Reuters Карлас Гарсія Ролінс паказаў фізычна, колькі грошай трэба заплаціць за той ці іншы тавар.
Комплекс мусіць складацца з цэнтральнага будынку вышынёй у рэкордныя для Менску 185 мэтраў і пяці ніжэйшых спарудаў. «Вельмі спадзяюцца, што гэты амбіцыёзны праект не зазнаў значных зьменаў і ня спросьціцца да непазнавальнасьці»
Большасьць едзе ў Расею. І едуць усё болей. У Беларусі ж працягваюць скарачацца працоўныя месцы, марудна растуць заробкі.
У Літве, Канадзе, ЗША і Румыніі арыштаваныя ўсе актывы Менскага трактарнага заводу. Філія заводу спыніла сваю дзейнасьць у Літве, яе маёмасьць прададуць на аўкцыёне, пры спробе трапіць на тэрыторыю згаданых краін любая тэхніка МТЗ будзе канфіскаваная.
У ліпені колькасьць прынятых на працу беларусаў перавысіла колькасьць звольненых на 1183 чалавек.
Мінімальная зарплата настаўнікаў у Латвіі будзе падвышаная з 680 да 710 эўра за стаўку. Пра гэта заявіў латвійскі міністар адукацыі і навукі Карліс Шадурскіс.
«Сьледзтва ідзе, бізнэс працуе. Ёсьць рашэньне суду, што павінен даплаціць — калі ласка, хай плаціць. Гэта дасьць вельмі сур'ёзны стымул — зьнікне страх, што за нейкую памылку надыходзіць вельмі сур'ёзная адплата».
Ад 18 жніўня ў Беларусі зноў даражэе паліва. І зноў на адну капейку.
Загрузіць яшчэ