Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці раз за месяц падаражэла аўтамабільнае паліва


Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка

Ад 26 жніўня ў Беларусі зноў падаражэла паліва, піша сайт канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 18 жніўня. Гэта трэцяе ад пачатку месяца павелічэньне цэнаў на паліва.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 32 капеек за літар;
  • АІ-95 — 1 рубель 40 капеек;
  • АІ-98 — 1 рубель 61 капеек;
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 40 капеек.

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 18 жніўня — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо дванадцаты раз, агулам ад 12 да 22 капеек на розныя віды паліва. Цэны на дызэльнае паліва зьніжаліся двойчы – 14 і 27 красавіка.

За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек. Згодна з архівам цэнаў паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG