Мінімальная зарплата настаўнікаў у Латвіі будзе падвышаная з 680 да 710 эўра за стаўку. Пра гэта заявіў латвійскі міністар адукацыі і навукі Карліс Шадурскіс.
Ацаніўшы найноўшыя дадзеныя аб разьвіцьці эканомікі, прадстаўнікі ўраду і прэм’ер вырашылі, што мінімальны заробак настаўнікам можна павысіць ужо ў гэтым годзе.
Шадурскіс паведаміў, што неабходныя ў гэтым годзе сродкі на павышэньне заробкаў настаўнікаў будуць узятыя ў бюджэтнай праграме «Сродкі на непрадбачаныя абставіны», а ў наступным годзе павінны быць уключаны ў агульны бюджэт.
Пераразьлік будзе праведзены ў кастрычніку, то ёсьць настаўнікі атрымаюць даплату.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, у мінулым годзе сярэдні заробак настаўнікаў у Беларусі склаў 673 руб. 50 кап. (каля 283 эўра)