Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост эканомікі ЗША ў другім квартале аказаўся самым высокім ад 2014 году


Гэты рост склаў 4.25 у гадавым вымярэньні. Паказьнік росту эканомікі аказаўся на 0,1% большы за першапачатковую ацэнку і стаў самы высокі ад 2014 году.

Апублікаваны ў сераду даклад Міністэрства гандлю ЗША — вынік рутыннага перагляду дадзеных, які праводзіцца па меры зьяўленьня больш поўнай інфармацыі.

Росту амэрыканскай эканомікі спрыяла зьніжэньне аб’ёму імпарту, асабліва бэнзіну, а таксама шэраг часовых фактараў, якія, як чакаецца, з часам аслабнуць.

Адзін зь іх — рэзкі рост экспарту соевых бабоў, які паскорыўся ў сувязі з мытам, якое ўвёў Кітай у адказ на мыта, уведзенае адміністрацыяй Трампа на кітайскія тавары.

Тэмпы росту ў другім квартале аказаліся амаль удвая вышэйшыя, чым у першым. Эканамісты зь бізнэс-выданьняў прагназуюць, што сярэднегадавы паказьнік росту сёлета складзе каля 3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG