Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Расея купляе золата ў чаканьні новых санкцыяў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Цэнтральны Банк Расеі купляе золата ў чаканьні новых санкцый з боку ЗША. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

За ліпень Расея закупіла больш за 26 тон золата. У выніку залатыя рэзэрвы краіны дасягнуў 2170 тон і ацэньваюцца больш чым на 77 мільярдаў даляраў. Пры гэтым Расея працягвае пазбаўляцца ад амэрыканскіх актываў. Як піша Bloomberg, гэта можа быць зьвязана са спробай абараніць сябе ад новых санкцый з боку ЗША.

22 жніўня ўступае ў сілу першая частка новых санкцый ЗША ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з атручваньнем у брытанскім горадзе Солсбэры былога афіцэра расейскай вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

У Вашынгтоне перакананыя, што Масква парушыла амэрыканскі закон 1991 году аб кантролі над хімічнай і біялягічным зброяй і забароне яе ваеннага прымяненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG