Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 верасьня падаражэе бэнзін і дызпаліва. Гэта 14-я зьмена цэн на аўтамабільнае паліва за год


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

2 верасьня цана паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі вырасьце на капейку.

«З мэтай кампэнсацыі для НПЗ росту цаны на нафту працягваецца паэтапнае павышэньне цэн на аўтамабільнае паліва», — паведамляе канцэрн «Белнафтахім».

Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,33 рубля за літар, АІ-95-К5-Эўра — 1,41 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,62 рубля, ДТ — 1,41 рубля, паведамляе БелаПАН.

Згодна са зьвесткамі «Белнафтахіму», за сем месяцаў 2018 году адносна аналягічнага леташняга пэрыяду цана нафты для беларускіх НПЗ вырасла на 35%. Пры гэтым цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы пэрыяд павялічыліся ў сярэднім на 14%.

«Наяўны ўзровень цэн на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампэнсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасьць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна паводле вынікаў працы за названы пэрыяд атрымала страты, — растлумачылі ў канцэрне. — На падставе маніторынгу асноўных фактараў, якія ўплываюць на кошт маторнага паліва, — цаны на нафту, падатковага цяжару, узроўню цэн у сумежных дзяржавах, курсаў валют, іншых паказчыкаў, а таксама з улікам фінансавага стану нафтаперапрацоўчай галіны Рэспублікі Беларусь канцэрнам прынятае рашэньне аб працягу палітыкі паэтапнага павышэньня цэн на аўтамабільнае паліва».

У 2018 годзе гэта ўжо 14-я зьмена цэн на аўтамабільнае паліва. Апошні раз цана была павышаная 26 жніўня: бэнзін і дызпаліва падаражэлі на адну капейку.

Летась цана на паліва павялічвалася сем разоў, а да гэтага больш як два гады (пасьля 13 студзеня 2015 году) не зьмянялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG