2 верасьня ў Беларусі чарговым разам зьмяніліся розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва.
Як удакладнілі ў канцэрне «Белнафтахім», кошты на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін павялічыліся на 1 капейку.
Такім чынам, ад сёньняшняга дня 1 літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складае 1,33 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,41 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,62 рубля, дызпаліва — 1, 41 рубля.
Апошні раз цана на паліва зьмянялася 26 жніўня: як і гэтым разам, бэнзін і салярка падаражэлі на 1 капейку. Усяго ў жніўні былі тры падаражаньні.
Агулам ад пачатку 2018 году цэны зьмяняліся 14 разоў.