Ручны пералік бюлетэняў у традыцыйна рэспубліканскай Джорджыі пацьвердзіў, што пераможцам выбараў 3 лістапада ў штаце стаў Джо Байдэн. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Джорджыі Брэд Рафэнспэргер, перадае Голас Амэрыкі.
Дакумэнт прадставіў кангрэсмэн Крыс Сьміт, які быў таксама аўтарам і папярэдніх актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Як адзначаецца на сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША, прапанова аб пераглядзе Акту была ўхваленая безь пярэчаньняў.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Крыс Мілер заявіў аб істотным скарачэньні амэрыканскіх вайсковых кантынгентаў у Іраку і ў Аўганістане. Да 15 студзеня гэтыя краіны павінны пакінуць каля 2,5 тысячы вайскоўцаў — 2 тысячы будуць выведзеныя з Аўганістану і 500 — з Іраку.
Каб законапраект быў прыняты, яго павінны ўхваліць Палата прадстаўнікоў і Сэнат ды падпісаць прэзыдэнт ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Крыса Крэбса, кіраўніка Агенцтва кампутарнай і інфраструктурнай бясьпекі (CISA), паведамляе Голас Амэрыкі.
«Я глыбока занепакоены прысудам журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй нападаў на свабоду прэсы ў Беларусі», — напісаў у Твітэры Кейл Браўн, намесьнік прэсавага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Сябра праўленьня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы (ФРС) Лэйл Брэйнард – галоўная кандыдатка на пасаду міністра фінансаў ЗША ў адміністрацыі новага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі апублікавала заяву ў сувязі са сьмерцю 12 лістапада Рамана Бандарэнкі, які быў выкрадзены невядомымі людзьмі, завезены ў міліцыю і перавезены адтуль у шпіталь у стане комы.
Высокапастаўленыя прадстаўнікі фэдэральнага ведамства, якое адказвае за бясьпеку на выбарах прэзыдэнта ЗША, заявілі 12 лістапада пра адсутнасьць доказаў маніпуляцый з галасамі выбарнікаў на карысьць іншага кандыдата.
Рэспубліканскі сэнатар ад Аляскі Дэн Саліван дамогся перавыбраньня. Гэта азначае, што рэспубліканцы атрымалі ня менш за 50 месцаў у Сэнаце на наступныя два гады, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Штат Джорджыя правядзе ручны падлік галасоў, пададзеных падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, якія прайшлі 3 лістапада. Пра гэтае рашэньне заявіў дзяржсакратар штату Брэд Рафэнспэргер.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША асудзіў высылку зь Беларусі 9 лістапада двух брытанскіх дыпляматаў і выказаў салідарнасьць са Злучаным Каралеўствам.
Выбар каліфарнійскай сэнатаркі Камалы Гарыс на ролю віцэ-прэзыдэнта ў камандзе Джо Байдэна быў невідавочным.
Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар упаўнаважыў фэдэральных пракурораў краіны расьсьледаваць «істотныя абвінавачаньні» ў парушэньнях пры галасаваньні, да таго як вынікі прэзыдэнцкіх выбараў будуць сэртыфікаваныя
Злучаныя Штаты вывучаюць «дадатковыя інструмэнты» узьдзеяньня на ўлады Беларусі ў сувязі з сытуацыяй у краіне. Пра гэта заявіў у панядзелак першы намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн, выступаючы на відэаканфэрэнцыі, арганізаванай Цэнтрам стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (CSIS)
Кіраўнікі шэрагу дзяржаў ужо павіншавалі Джо Байдэна зь перамогай на выбарах: гэта лідэры Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Ўкраіны. Аднак кіраўнікі некаторых іншых дзяржаваў пакуль ад віншаваньняў устрымліваюцца, сярод іх — Беларусь, Расея, Кітай, Бразылія, Мэксыка.
9 лістапада прэзыдэнт Польшчы падпісаў польска-амэрыканскую дамову аб пашырэньні супрацоўніцтва ў сфэры абароны.
Хоць Трамп аспрэчвае вынікі выбараў, Байдэн ужо плянуе адмяніць некаторыя палітычныя рашэньні дзейнага прэзыдэнта
Якім прэзыдэнтам будзе Джо Байдэн і як ён зьбіраецца выканаць свае абяцаньні з улікам таго, што замежная палітыка на момант яго прыходу да ўлады ў пачатку 2021 году можа адысьці на другі плян?
Мы папрасілі некалькіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША падзяліцца са Свабодай меркаваньнямі пра вынікі прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША і пра іх палітычную прыхільнасьць на гэтых выбарах. Усім ім мы задалі аднолькавыя пытаньні.
Джо Байдэна і Камалу Гарыс павіншавалі зь перамогой кіраўнікі Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Канады, Італіі, Гішпаніі, Украіны і шэрагу іншых дзяржаваў
На пытаньні Радыё Свабода адказала дырэктарка базаванага ў Браціславе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на ўгоду ЗША і Расеі адносна Беларусі?
«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
AP, CNN, ABC і іншыя СМІ паведамілі пра перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Якое палітычнае значэньне мае даклад АБСЭ па выбарах у Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму? Чаму Эўразьвяз пашырыў санкцыйны сьпіс адносна Беларусі і ўключыў у яго Лукашэнку? Ці можа ЭЗ увесьці эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году.
Злучаныя Штаты Амэрыкі ня лічаць нікога з удзельнікаў прэзыдэнцкіх выбараў законным лідэрам Беларусі
Амэрыканскія выбары далі мінімум тры ўрокі, важныя для краіны, дзе свабодных і дэмакратычных выбараў не было чвэрць стагодзьдзя.
У канцы дня 6 лістапада Байдэн заявіў, што ён на шляху да таго, каб выйграць больш за 300 галасоў Калегіі электараў
Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэдзіў свайго апанэнта-рэспубліканца і дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ўсё яшчэ застаюцца невядомымі: кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн бліжэйшы да таго, каб набраць большасьць галасоў у Калегіі электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп запатрабаваў спыніць падлік галасоў у асобных штатах.
У горадзе Портлэнд, штат Орэган, уначы 4 лістапада пачаліся пратэсты, якія перарасьлі ў беспарадкі. Дэманстранты пачалі біць вокны крамаў, рэстаранаў, разьбілі акно ў царкве, кідалі прадметы ў паліцыянтаў і выкарыстоўвалі кактэйлі Молатава.
У ЗША расьце напружанасьць тым часам як у некалькіх штатах працягваюць падлічваць бюлетэні. Гэткім чынам вынікі прэзыдэнцкіх выбараў надалей застаюцца невядомымі больш чым праз 24 гадзіны пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.
У ЗША, дзе пасьля выбараў прэзыдэнта 3 лістапада вядзецца падлік галасоў, да вечара серады паводле менскага часу пераможца фактычна вызначаны ў 44 штатах. У шасьці штатах працягваецца барацьба, ад вынікаў якой і будзе залежаць, хто пераможа.
У ЗША закрыліся выбарчыя ўчасткі для галасаваньня на выбарах прэзыдэнта краіны. Дзеючы прэзыдэнт Дональд Трамп і яго супернік, дэмакрат Джо Байдэн на раніцу 4 лістапада паказваюць практычна аднолькавыя вынікі.
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі і кібэрнэтычнае камандаваньне ЗША ў кастрычніку атакавалі групу іранскіх хакераў, каб прадухіліць умяшаньне Тэгерану ў амэрыканскія выбары.
Разам з прэзыдэнцкімі выбарамі амэрыканцы выбіралі новы поўны склад Палаты прадстаўнікоў і траціну складу Сэнату. У некаторых штатах адбываліся таксама мясцовыя рэфэрэндумы.
Як фармуецца калегія электараў, якая фактычна выбірае прэзыдэнта ЗША, як часта выбар калегіі не супадаў з вынікам народнага галасаваньня і ці можа электар прагаласаваць насуперак галасаваньню свайго штату.
Якую справаздачу Беларусі абмяркоўвала Рада ААН у правах чалавека? Тое, што 51 краіна ацаніла гэтую справаздачу ўхвальна, а 41 краіна — скрытыкавала, ці азначае гэта, што Рада большасьцю ўхваліла палітыку беларускіх уладаў?
У Жэнэве прайшоў інтэрактыўны дыялёг аб справаздачы Беларусі ў выкананьні правоў чалавека. «Найвышэйшы праваабарончы орган ААН не павінен рабіцца форумам фальшывага ўхваленьня прыгнятальнікаў».
У ЗША сёньня дзень выбараў прэзыдэнта. У іх удзельнічаюць цяперашні прэзыдэнт, рэспубліканец Дональд Трамп і былы віцэ-прэзыдэнт, дэмакрат Джо Байдэн, які пакляўся «перамагчы вірус» і аб’яднаць краіну.
Якія падыходы да ключавых пытаньняў зьнешняй палітыкі адстойваюць два кандыдаты на выбарах прэзыдэнта ЗША, якія адбудуцца 3 лістапада, — Джо Байдэн і Дональд Трамп? Адказвае «Голас Амэрыкі».
Дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і яго супернік-дэмакрат, былы віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, актыўна наведваюць так званыя «хісткія штаты», ад галасаваньня ў якіх — паводле апытаньняў і на думку экспэртаў — будзе залежаць вынік выбараў.
ЗША заклікалі ўрады краін сьвету правесьці незалежныя расьсьледаваньні забойстваў журналістаў, пагроз у іх адрас і нападаў на іх, а таксама адмяніць законы, якія абмяжоўваюць свабоду слова.
Афіцыйны дзень галасаваньня за прэзыдэнта ЗША – 3 лістапада. Якія настроі ў амэрыканцаў за лічаныя дні да прэзыдэнцкіх выбараў?
Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымку беларускіх грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць дзейнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус.
Загрузіць яшчэ