Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаўрусьнікі ЗША вітаюць перамогу Джо Байдэна


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Амэрыканскія хаўрусьнікі і сябры без прамаруджаньня адрэагавалі на перамогу Байдэна і Гарыс на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.

Хаўрусьнікі ЗША ў вайскова-палітычных і эканамічных арганізацыях неадкладна адрэагавалі на паведамленьні аб перамозе Джо Байдэна падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 году. Германія назвала «новым і захапляльным разьдзелам» трансатлянтычнай супрацы «будучы прыход да ўлады новай адміністрацыі ЗША».

Ангела Мэркель, фэдэральная канцлерка Нямеччыны, ключавога хаўрусьніка ЗША ў Эўропе, заявіла, што чакае разьвіцьця супрацоўніцтва з прэзыдэнтам Байдэнам. «Нашае трансатлянтычнае сяброўства нішто не зможа замяніць, і мы прымем тыя выклікі, якія падрыхтаваў нам наш час», заявіла Мэркель.

Яна падкрэсьліла, што стала першай жанчынай на пасадзе канцлера Нямеччыны, а Камала Гарыс, паплечніца Байдэна ў барацьбе за прэзыдэнцкую пасаду, стане першай у гісторыі ЗША жанчынай — віцэ-прэзыдэнткай.

Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо ад імя ўраду Канады павіншаваў Джо Байдэна і Камалу Гарыс з іх выбраньнем наступнымі прэзыдэнтам і віцэ-прэзыдэнткай ЗША. У Канады і ЗША надзвычай шчыльныя ўзаемаадносіны, якія ня маюць аналягаў у сьвеце, заявіў кіраўнік ураду Канады. Ён выказаў жаданьне сумесна працаваць з Байдэнам і Гарыс, з Кангрэсам ЗША ў вырашэньні найважнейшых задачаў сучаснасьці.

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, якога многія лічаць «блізкім хаўрусьнікам Трампа», павіншаваў Байдэна і Гарыс з «гістарычнай перамогай». «ЗША гэта наш найважнейшы хаўрусьнік і мы спадзяемся на шчыльную сумесную працу ў нашых агульных прыярытэтных кірунках — ад барацьбы за захаваньне клімату да гандлю і бясьпекі», — заявіў Джонсан.

Віншаваньні Джо Байдэну, нашчадку імігрантаў зь Ірляндыі, і Камалу Гарыс накіраваў прэмʼер-міністар Ірляндыі Мікал Мартын.

Джо Байдэна і Камалу Гарыс павіншавалі лідэры Францыі, Італіі, Аўстрыі, Гішпаніі і Ўкраіны.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адзначыў, што ведае Джо Байдэна як прыхільніка разьвіцьця Паўночнаатлянтычнага зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG