Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША асудзіў высылку зь Беларусі 9 лістапада двух брытанскіх дыпляматаў і выказаў салідарнасьць са Злучаным Каралеўствам.
«Гэты адвольны і неабгрунтаваны ўчынак беларускіх уладаў зьяўляецца найноўшай спробай схаваць штодзённы перасьлед і рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў», — гаворыцца ў заяве.
Заява заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаваньняў беларускага народу правесьці свабодныя і сумленныя выбары пад незалежным назіраньнем.