«Я глыбока занепакоены прысудам журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй нападаў на свабоду прэсы ў Беларусі. Мы зноў заклікаем беларускія ўлады спыніць жорсткія рэпрэсіі і паважаць свабоду слова», — напісаў у Твітэры Кейл Браўн, намесьнік прэсавага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Суд над журналістам Алегам Грузьдзіловічам прайшоў 12 лістапада. Грузьдзіловіча асудзілі на 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў.