На адмысловай нарадзе Рады міністраў замежных справаў ЭЗ, дзе абмяркоўвалася справаздача пра ўжыцьцё «Маскоўскага мэханізму» ў дачыненьні да Беларусі, з заключным словам выступіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
Кангрэс ЗША ўзгадніў новыя санкцыі супраць расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Яны ўключаны ў праект абароннага бюджэту на 2021 год.
Першы намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн на сэсіі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) 3 сьнежня востра раскрытыкаваў Расею за парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў-чальцоў АБСЭ ды намаганьні падарваць дэмакратычныя працэсы ў рэгіёне.
Абраны прэзыдэнт Джо Байдэн мае намер працаваць над вяртаньнем краіны ў склад удзельнікаў міжнароднага пагадненьня па іранскай ядзернай праграме, але не плянуе значных пераменаў у палітыцы ў дачыненьні да Кітаю
Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар заявіў у аўторак, што міністэрства юстыцыі ня выявіла доказаў маштабных фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня, якія маглі б зьмяніць вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Амэрыканскі штат Вісконсін пасьля частковага пераліку галасоў сэртыфікаваў перамогу Джо Байдэна на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Дональд Трамп упершыню пацьвердзіў, што пакіне Белы дом, калі Калегія электараў прызнае дэмакрата Джо Байдэна пераможцам выбараў, перадае «Голас Амэрыкі».
Лідэрка беларускай апазыцыі лічыць, што гэта стане ключавым фактарам у аказаньні націску на Лукашэнку.
Уплывовае амэрыканскае выданьне Washington Post апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны падзеям у Беларусі.
Белы дом дазволіў абранаму прэзыдэнту ЗША Джо Байдэнам доступ да штодзённых сакрэтных справаздач выведкі, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб асноўных пагрозах нацыянальнай бясьпецы па ўсім сьвеце.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Выбраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен пагаварылі праз тэлефон.
На пасаду кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі будзе прапанаваны Энтані Блінкен, а Джанэт Елэн можа стаць першай жанчынай на чале Міністэрства фінансаў.
Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што раніцай 24 лістапада амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі ў Японскім моры.
Дэмакрат Джо Байдэн, які рыхтуецца стаць новым прэзыдэнтам ЗША, фарміруе сваю будучую адміністрацыю. Абвешчана, што новым дзяржсакратаром ЗША стане даўні дарадца Байдэна дыплямат Энтані Блінкен.
Злучаныя Штаты 22 лістапада афіцыйна выйшлі з Дамовы аб адкрытым небе — пагадненьня аб кантролі над узбраеньнямі, у парушэньні якога Вашынгтон неаднаразова абвінавачваў Маскву.
Фэдэральны судзьдзя адхіліў пазоў выбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Ручны пералік бюлетэняў у традыцыйна рэспубліканскай Джорджыі пацьвердзіў, што пераможцам выбараў 3 лістапада ў штаце стаў Джо Байдэн. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Джорджыі Брэд Рафэнспэргер, перадае Голас Амэрыкі.
Дакумэнт прадставіў кангрэсмэн Крыс Сьміт, які быў таксама аўтарам і папярэдніх актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Як адзначаецца на сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША, прапанова аб пераглядзе Акту была ўхваленая безь пярэчаньняў.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Крыс Мілер заявіў аб істотным скарачэньні амэрыканскіх вайсковых кантынгентаў у Іраку і ў Аўганістане. Да 15 студзеня гэтыя краіны павінны пакінуць каля 2,5 тысячы вайскоўцаў — 2 тысячы будуць выведзеныя з Аўганістану і 500 — з Іраку.
Каб законапраект быў прыняты, яго павінны ўхваліць Палата прадстаўнікоў і Сэнат ды падпісаць прэзыдэнт ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Крыса Крэбса, кіраўніка Агенцтва кампутарнай і інфраструктурнай бясьпекі (CISA), паведамляе Голас Амэрыкі.
«Я глыбока занепакоены прысудам журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй нападаў на свабоду прэсы ў Беларусі», — напісаў у Твітэры Кейл Браўн, намесьнік прэсавага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Сябра праўленьня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы (ФРС) Лэйл Брэйнард – галоўная кандыдатка на пасаду міністра фінансаў ЗША ў адміністрацыі новага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі апублікавала заяву ў сувязі са сьмерцю 12 лістапада Рамана Бандарэнкі, які быў выкрадзены невядомымі людзьмі, завезены ў міліцыю і перавезены адтуль у шпіталь у стане комы.
Высокапастаўленыя прадстаўнікі фэдэральнага ведамства, якое адказвае за бясьпеку на выбарах прэзыдэнта ЗША, заявілі 12 лістапада пра адсутнасьць доказаў маніпуляцый з галасамі выбарнікаў на карысьць іншага кандыдата.
Рэспубліканскі сэнатар ад Аляскі Дэн Саліван дамогся перавыбраньня. Гэта азначае, што рэспубліканцы атрымалі ня менш за 50 месцаў у Сэнаце на наступныя два гады, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Штат Джорджыя правядзе ручны падлік галасоў, пададзеных падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, якія прайшлі 3 лістапада. Пра гэтае рашэньне заявіў дзяржсакратар штату Брэд Рафэнспэргер.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША асудзіў высылку зь Беларусі 9 лістапада двух брытанскіх дыпляматаў і выказаў салідарнасьць са Злучаным Каралеўствам.
Выбар каліфарнійскай сэнатаркі Камалы Гарыс на ролю віцэ-прэзыдэнта ў камандзе Джо Байдэна быў невідавочным.
Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар упаўнаважыў фэдэральных пракурораў краіны расьсьледаваць «істотныя абвінавачаньні» ў парушэньнях пры галасаваньні, да таго як вынікі прэзыдэнцкіх выбараў будуць сэртыфікаваныя
Злучаныя Штаты вывучаюць «дадатковыя інструмэнты» узьдзеяньня на ўлады Беларусі ў сувязі з сытуацыяй у краіне. Пра гэта заявіў у панядзелак першы намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн, выступаючы на відэаканфэрэнцыі, арганізаванай Цэнтрам стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (CSIS)
Кіраўнікі шэрагу дзяржаў ужо павіншавалі Джо Байдэна зь перамогай на выбарах: гэта лідэры Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Ўкраіны. Аднак кіраўнікі некаторых іншых дзяржаваў пакуль ад віншаваньняў устрымліваюцца, сярод іх — Беларусь, Расея, Кітай, Бразылія, Мэксыка.
9 лістапада прэзыдэнт Польшчы падпісаў польска-амэрыканскую дамову аб пашырэньні супрацоўніцтва ў сфэры абароны.
Хоць Трамп аспрэчвае вынікі выбараў, Байдэн ужо плянуе адмяніць некаторыя палітычныя рашэньні дзейнага прэзыдэнта
Якім прэзыдэнтам будзе Джо Байдэн і як ён зьбіраецца выканаць свае абяцаньні з улікам таго, што замежная палітыка на момант яго прыходу да ўлады ў пачатку 2021 году можа адысьці на другі плян?
Мы папрасілі некалькіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША падзяліцца са Свабодай меркаваньнямі пра вынікі прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША і пра іх палітычную прыхільнасьць на гэтых выбарах. Усім ім мы задалі аднолькавыя пытаньні.
Джо Байдэна і Камалу Гарыс павіншавалі зь перамогой кіраўнікі Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Канады, Італіі, Гішпаніі, Украіны і шэрагу іншых дзяржаваў
На пытаньні Радыё Свабода адказала дырэктарка базаванага ў Браціславе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на ўгоду ЗША і Расеі адносна Беларусі?
«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
AP, CNN, ABC і іншыя СМІ паведамілі пра перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Якое палітычнае значэньне мае даклад АБСЭ па выбарах у Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму? Чаму Эўразьвяз пашырыў санкцыйны сьпіс адносна Беларусі і ўключыў у яго Лукашэнку? Ці можа ЭЗ увесьці эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году.
Злучаныя Штаты Амэрыкі ня лічаць нікога з удзельнікаў прэзыдэнцкіх выбараў законным лідэрам Беларусі
Загрузіць яшчэ