Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» заклікаў кангрэсмэнаў ЗША прызнаць легітымнасьць Каардынацыйнай рады


Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт
Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт

Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт (рэспубліканец, Нью-Джэрзі) заклікаў Палату прадстаўнікоў ЗША неадкладна прагаласаваць за «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2020 году», які ён раней унёс на разгляд Кангрэсу ЗША.

У сваім звароце да Палаты прадстаўнікоў (апублікаваным да дэбатаў вакол «Акту», прызначаных на 18 лістапада) Крыстафэр Сьміт адзначае, што цяперашні законапраект «абнаўляе, узмацняе і пашырае» «Акты аб дэмакратыі ў Беларусі», прынятыя Кангрэсам ЗША ў 2004-м, 2006-м і 2011 гадах.

«Гэты закон аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзян Расеі, якія былі замяшаныя ў задушэньні пратэстаў», — напісаў Крыстафэр Сьміт.

У прыватнасьці, як адзначае Крыстафэр Сьміт, сёлетні «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»:

  • заклікае правесьці новыя выбары ў Беларусі;
  • прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам, які можа ўдзельнічаць у дыялёгу аб мірнай перадачы ўлады;
  • заклікае да вызваленьня палітычных зьняволеных;
  • падтрымлівае імкненьне беларускага народу да свабоды веравызнаньня;
  • дазваляе ўраду выдзяліць падтрымку для разьвіцьця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі;
  • адназначна абвяшчае палітычны курс ЗША на «непрызнаньне ўключэньня Беларусі» ў «Саюзную дзяржаву» з Расеяй;
  • патрабуе стратэгіі ад ЗША адносна разьвіцьця тэле- і радыёвяшчаньня, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
  • дае падтрымку беларускім СМІ і сэктару інфармацыйных тэхналёгій.

Каб законапраект быў прыняты, яго павінны ўхваліць Палата прадстаўнікоў і Сэнат ды падпісаць прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG