У адным зь відэаролікаў, апублікаваных на Youtube, відаць, як на падлозе моргу ляжаць чорныя мяшкі. Аўтар роліка адзначае, што «трупы паўсюль», «прыходзіцца хадзіць па галовах» і «можна ўпасьці». У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя пацьвердзілі сапраўднасьць відэароліка.
Сьпявак, паэт, кампазытар, вядоўца, лідэр гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч расказвае пра свае беларускія карані, як ён вучыўся сьпяваць па-беларуску, згадвае ліст, які напісаў Лукашэнку, параўноўвае беларускі і расейскі АМАП і разважае, чым беларусы розьняцца ад расейцаў.
У Хабараўску прайшло шэсьце ў падтрымку губэрнатара Сяргея Фургала, якога арыштавалі летам. Пратэсты ў рэгіёне доўжацца 106 дзён запар. Самыя масавыя зь іх праходзяць у суботы.
Паводле Пуціна, Лукашэнка ня меў іншай магчымасьці, як выбраць захаваньне дзеяздольнасьці эканомікі. Расея з прычыны эканамічнай моцы магла дазволіць сабе зрабіць прыярытэтам захаваньне жыцьцяў людзей.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі — не галоўнае.
Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.
Абстаноўка вакол «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» складваецца няпростая і саюзьнікам неабходна разам рэагаваць на выклікі. Пра гэта 22 кастрычніка заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным.
У Менск сёньня раніцай прыляцеў дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) Сяргей Нарышкін. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на сваю крыніцу.
Нам трэба перадысьлякаваць сілы, таму што ведаем пра зьвязаныя з Расеяй пагрозы, зь якімі сутыкаюцца нашы саюзьнікі. Чым далей на ўсход Эўропы знаходзіцца краіна, тым больш мы можам там зрабіць, каб такім чынам супакоіць нашых саюзьнікаў — заявіў міністар абароны ЗША Марк Эспэр
ЗША пашыраць санкцыі супраць праекту будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Цяпер яны закрануць кампаніі, якія ажыцьцяўляюць паслугі або фінансаваньне для ўстаноўкі абсталяваньня на суднах, якія ўдзельнічаюць у праекце. Гэта можа спыніць работы па ўкладцы труб газаправоду
У панядзелак фэдэральныя службы ЗША арыштавалі 8 чалавек, якіх называюць кіраўнікамі сеткі кантрабанды. Яшчэ двое знаходзяцца ў вышуку.
Старшынём прэзыдыюму аргкамітэту абралі Сяргея Лушча, лідэра прарасейскай моладзевай арганізацыі «Русь молодая», якая працуе ў Беларусі з 2011 году.
Расейскі блогер, палітык, грамадзкі дзяяч Максім Кац у інтэрвію Свабодзе аналізуе Партызанскі марш у Менску, рэвалюцыю двароў, фармат размовы з Лукашэнкам, тлумачыць, чаму мірным пратэстоўцам не патрэбныя парады звонку, і расказвае, калі ён прыедзе ў Беларусь.
Паўночнакарэйская хакерская групоўка Kimsuky атакуе прамысловыя аб’екты ў Расеі. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на кампаніі па кібэрбясьпецы.
У новым кліпе расейскі рэпэр Цімаці узгадаў Аляксандра Лукашэнку. «Уходить надо с честью, а не как вон устатый», – прасьпяваў Цімаці, прыгадаўшы «аўтамат без абоймы» .
У Хабараўску сотні жыхароў выйшлі на акцыю ў падтрымку арыштаванага былога губэрнатара рэгіёну Сяргея Фургала. Пратэсты ў рэгіёне працягваюцца 99 дзён запар.
Спэцслужбы Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі падазраюць у атручэньні Аляксея Навальнага Фэдэральную службу бясьпекі Расеі. Пры гэтым мяркуецца, што мэтай атакі было не забойства апазыцыянэра, а выгнаньне яго з краіны.
Праваахоўныя органы Расеі ня маюць прэтэнзіяў да экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, але і абвяшчэньне яе міждзяржаўнага вышуку Масква не расцэньвае як палітычна матываваны выпадак, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
У паведамленьні гаворыцца, што сродкі ЭФСР накіраваны на падтрымку бюджэту Беларусі ва ўмовах нэгатыўных наступстваў пандэміі COVID-19.
Беларусь абʼявіла Сьвятлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук за заклікі да зрынаньня канстытуцыйнага ладу.
«Лукашэнка — першы на памяці цяперашняга пакаленьня дыктатар, які дэманстратыўна абапіраецца на паліцыянтаў-садыстаў», — піша ў выданьні Republic расейскі журналіст Алег Кашын.
Лячэньне Навальнага ў Нямеччыне абышлося ў 50 тысяч эўра. А яго эвакуацыя з Омску ў Бэрлін — у 79 тысяч эўра.
Расея будзе вымушаная спыніць зносіны зь лідэрамі Эўразьвязу, калі ў гэтым аб’яднаньні не разумеюць неабходнасьці ўзаемапаважлівага дыялёгу з Масквой, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Якія вынікі «круглага стала ў СІЗА»? Ці пагадзіўся Бабарыка на прапановы Лукашэнкі? На якую Канстытуцыю гатовы Лукашэнка? Якія шляхі вырашэньня беларускага крызісу?
Эўрапейскі Зьвяз прадоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з прымяненьнем хімічнай зброі. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на сайце Эўрапейскай рады.
У Расеі амапаўцы затрымалі дэманстрантаў на 92-і дзень пратэстаў у падтрымку былога губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. Затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку журналістаў.
Старшыня камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Эліёт Энгель і рэспубліканец, сябра гэтага камітэту Майкл Маккол асудзілі рашэньне Расеі ўключыць Сьвятлану Ціханоўскую у сьпіс асобаў, якiх вышукваюць па крымінальным абвінавачаньні.
Што сымбалізуюць санкцыі? Якая імавернасьць іх пашырэньня? Што павінна адбыцца, каб ЭЗ увёў эканамічныя санкцыі? Хто і пра што можа весьці перамовы з Лукашэнкам?
«Гэта былі мы, але ўсе падрабязнасьці будуць у панядзелак, пакуль не раскрываем», — сказаў агенцтву РИА Новости Ўладзімір Кузьняцоў, вядомы як удзельнік дуэту Ваван і Лексус.
«Можа атрымацца так, што, ствараючы ўмовы для беларусаў, мы сваімі рукамі зробім так, што нашы калійныя ўгнаеньні стануць прайграваць канкурэнтную гонку»
Пра гэта напісала француская газэта Le Monde.
Мінае трэці месяц пратэстам у Хабараўску. Дзясяткі тысяч жыхароў краю 90 дзён выходзяць на вуліцы, каб падтрымаць арыштаванага губэрнатара Сяргея Фургала.
Чаму МУС РФ уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс крымінальнага вышуку? Як Расея зьбіраецца паглынаць Беларусь? Чаму Масква настойвае на канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі?
«Росгвардия» і беларускія сілавікі правядуць перамовы пра супрацоўніцтва. З расейскага боку адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін, спасылаецца агенцтва ТАСС на інтэрнэт-партал прававой інфармацыі.
Вырашальную ролю ў паскораным стварэньні і сэртыфікацыі першай расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V» адыгралі асабістыя сувязі яе распрацоўшчыкаў, сьмелае пераразьмеркаваньне дзяржаўных сродкаў і піяр, а ўдзел у выпрабаваньнях дачкі Ўладзіміра Пуціна быў практычна прадвызначаны
Сьвятлана Ціханоўская хоча весьці дыялёг з Расеяй. Замест гэтага Расея выдае ордэр на яе арышт. Дзіўна, але яны сапраўды не ведаюць, дзе яна? Допыт для іх — адзіная вядомая форма дыялёгу?- напісаў у сваім Твітэры Лінас Лінкявічус
Парыж і Бэрлін падрыхтавалі санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны атручваньня Аляксея Навальнага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў замежных спраў Францыі і Нямеччыны.
Якія палітычныя вынікі сустрэчы Ціханоўскай і Мэркель? Ад чаго залежыць пашырэньне санкцыяў? Ці патэлефануе Мэркель Лукашэнку яшчэ раз?
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) перадала ўчора ўраду Нямеччыны сваю справаздачу аб працы ў сувязі з запытам аб тэхнічнай дапамозе ў сувязі з атручэньнем Аляксея Навальнага 20 жніўня 2020 году.
Кіраўнік партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры радыё «Комсомольская правда» заклікаў далучыць Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь і Ўкраіну да Расеі. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыё «Комсомольская правда».
Саюз расейцаў Літвы цягаам году не падаў інфармацыі пра колькасьць сяброў партыі, таму Цэнтар рэгістру Літвы прыняў рашэньне аб пачатку працэсу ліквідацыі партыі, паведамляе партал DELFI.
Новыя санкцыі Эўразьвязу для Беларусі — ціск на ўлады гэтай краіны і ўмяшаньне ў яе ўнутраныя справы, заявілі ў пятніцу ў МЗС РФ. Там таксама падкрэсьлілі, што беларускі санкцыйны сьпіс у адказ, які ўступіў у сілу ад сёньня, пачынае аўтаматычна ўжывацца і ў Расейскай Фэдэрацыі.
Галоўная рэдактарка незалежнага выданьня KozaPress Ірына Славіна 2 кастрычніка падпаліла сябе каля МУС у Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Яна загінула. Самагубства журналісткі пацьвердзіў «Настоящему времени» муж загінулай.
Эўразьвяз дэманструе сур’ёзнасьць сваіх пагрозаў Аляксандру Лукашэнку, але санкцыі не паўплываюць на беларускіх грамадзянаў.
Ці паспрыяюць санкцыі ЭЗ наладжваньню дыялёгу ўнутры Беларусі? Якім будзе адказ афіцыйнага Менску на эўрапейскае рашэньне? Як санкцыі паўплываюць на беларуска-расейскія адносіны?
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што за яго атручэньнем стаіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пра гэта Навальны сказаў у інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel.
Сёньня Вярхоўны суд Карэліі павялічыў тэрмін зьняволеньня ў калёніі для гісторыка, кіраўніка карэльскай філіі «Мэмарыялу» Юрыя Дзьмітрыева з трох з паловай да 13 гадоў.
Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін абвінаваціў ЗША ва ўмяшаньні ня толькі ў палітычную сытуацыю ў Беларусі, а і рэлігійнае жыцьцё.
Якое значэньне мае сустрэча Ціханоўскай і Макрона? Ці зможа Эўразьвяз дамагчыся перамоваў у Беларусі пра мірны пераход улады? Ці ёсьць у Эўропы плян Б па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу?
Загрузіць яшчэ