Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьменяць санкцыі: Халезін супраць Шрайбмана. ВІДЭА


Сьцяги Эўразьвязу
Сьцяги Эўразьвязу

Што сымбалізуюць санкцыі? Якая імавернасьць іх пашырэньня? Што павінна адбыцца, каб ЭЗ увёў эканамічныя санкцыі? Хто і пра што можа весьці перамовы з Лукашэнкам?

На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца палітычны аналітік Арцём Шрайбман і рэжысэр, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін.

Халезін:

  • Трэба прайсьці пэўныя этапы санкцыйнага ціску. На аб’ект накідваецца вяроўка і паступова зацягваецца.
  • Гэтым разам мы пачалі заклікаць да санкцыяў за 2 месяцы да дня выбараў.
  • Рэжым непрызнаны, ён ня можа функцыянаваць гэтак жа, як функцыянаваў апошнія 10 гадоў.
  • Пашырэньне санкцыйнага сьпісу пойдзе ўжо лягчэй.
  • Пры дапамозе санкцыяў былі вызваленыя палітвязьні.
  • Ніхто ня возьмецца сёньня ўвесьці сэктаральныя санкцыі адразу.
  • Зараз пытаньне ня толькі пра вызваленьне палітвязьняў, а пра транзыт улады.
  • Ува ўсіх варыянтах транзыту ўлады ў Беларусі, якія абмяркоўваюць на Захадзе, прысутнічае Расея. І яна ў іх заўсёды будзе, на жаль.
  • Ёсьць 5 сцэнароў сыходу Лукашэнкі.
  • Каардынацыйная рада не разглядаецца як патэнцыйны ўдзельнік перамоваў. Перамоваў паміж КР і Лукашэнкам ня будзе.
  • Лукашэнка будзе размаўляць толькі з палітыкам маштабу Мэркель.

Шрайбман:

  • У параўнаньні з 2011 годам, калі ўзровень рэпрэсіяў быў сьмеху вартым у параўнаньні зь цяперашнімі, ахоп санкцыямі ў некалькі разоў меншы, чым тады.
  • Зараз ЭЗ дэманструе, што гэтыя санкцыі — сымбалічныя, яны ніяк не ўплываюць на рэжым у Беларусі.
  • Гвалт на Акрэсьціна і маштаб паліцэйскага гвалту на вуліцах зрабілі санкцыі непазьбежнымі.
  • Рэакцыя ЭЗ гэтым разам не выглядае як спроба прымусіць Менск да нечага.
  • Санкцыі могуць мець эфэкт гадоў праз 5, калі Менск на хвалі чарговай нармалізацыі будзе хацець скасаваць санкцыі і вызваліць палітвязьняў.
  • Эканамічныя санкцыі магчымыя, калі сытуацыя будзе пагаршацца. Для эканамічных санкцыяў спатрэбіцца забіваць людзей на вуліцах.
  • У 2011 годзе выбараў не прызнавалі, але Лукашэнку прызнавалі прэзыдэнтам, аднак пры гэтым уключалі яго ў сьпіс неўязных.
  • У ЭЗ зьявілася заканадаўства, якое забараняе ўводзіць санкцыі, якія пагаршаюць дабрабыт звычайных грамадзянаў.
  • Санкцыі не дасягалі ніякіх іншых мэтаў, акрамя вызваленьня палітвязьняў.
  • Пуціну не істотная думка Макрона і Мэркель, як вырашаць беларускі крызіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG