Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў папярэджвае аб магчымасьці спыненьня дыялёгу зь лідэрамі ЭЗ


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Расея будзе вымушаная спыніць зносіны зь лідэрамі Эўразьвязу, калі ў гэтым аб’яднаньні не разумеюць неабходнасьці ўзаемапаважлівага дыялёгу з Масквой, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Ёсьць людзі, якія адказваюць за зьнешнюю палітыку на Захадзе і не разумеюць неабходнасьці ўзаемапаважлівай размовы, напэўна, мы павінны на нейкі час проста перастаць зь імі мець зносіны, тым больш што кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заяўляе, што зь цяперашняй расейскай уладай геапалітычнага партнэрства не атрымліваецца», — сказаў расейскі міністар, выступаючы на дыскусійнай пляцоўцы «Валдай» у аўторак. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Так таму і быць, калі яны гэтага хочуць», — падкрэсьліў Лаўроў.

Ён расказаў, што ў аўторак меў размову з кіраўніком дыпляматыі ЭЗ Жузэпам Бурэлем. Паводле Лаўрова, ён выказаў Бурэлю бачаньне Расеяй «пыхлівага стаўленьня ЭЗ да яе».

«Расея хоча зразумець, ці можна ўвогуле які-небудзь бізнэс весьці з ЭЗ у цяперашніх умовах», — адзначыў кіраўнік МЗС РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG