Лячэньне Навальнага ў Нямеччыне абышлося ў 50 тысяч эўра. А яго эвакуацыя з Омску ў Бэрлін — у 79 тысяч эўра.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны паведаміў у Інстаграме, што яго лячэньне ў бэрлінскай клініцы «Шарытэ», дзе ён знаходзіўся пасьля атручваньня ядам з групы «Навічок», каштавала 49,9 тысячы эўра.
Навальны распавёў, што яго лячэньне «ў складчыну» аплацілі бізнэсовец Яўген Чычваркін, эканаміст Сяргей Аляксашанка і айцішнік Раман Іваноў.
Таксама Навальны паведаміў, што яго эвакуацыя з Омску ў Бэрлін абышлася ў 79 тысяч эўра — столькі за самалёт, які перавозіў палітыка, заплаціў прадпрымальнік Барыс Зімін.