Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім ковідным моргу няма куды складаць целы. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Новакузьнецкім моргу для памерлых ад каранавірусу няма куды складаць целы, паведамляюць мясцовыя жыхары. У адным зь відэаролікаў, апублікаваных на Youtube, відаць, як на падлозе моргу ляжаць чорныя мяшкі. Аўтар роліка адзначае, што «трупы паўсюль», «прыходзіцца хадзіць па галовах» і «можна ўпасьці».

У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя пацьвердзілі сапраўднасьць відэароліка і растлумачылі перапоўненасьць моргу тым, што сваякі памерлых цяпер на ізаляцыі і ня могуць забраць целы, пакуль ня выйдзе тэрмін карантыну або пакуль не акрыяюць. Таксама ў ведамстве спаслаліся на недахоп у рэгіёне лекараў-патолягаанатамаў.

Разам з тым у Міністэрстве аховы здароўя запэўнілі, што ўсе памерлыя, целы якіх знаходзяцца ў моргу, уключаныя ў расейскую афіцыйную статыстыку сьмяротнасьці ад COVID-19.

Раней некалькі дзясяткаў пакетаў зь целамі памерлых ад каранавірусу былі выяўленыя ў склепе Барнаульскай бальніцы № 12.

У нядзелю агульная колькасьць тых, хто заразіўся COVID-19 у Расеі, перавысіла паўтара мільёна чалавек. За апошнія суткі быў абноўлены антырэкорд па колькасьці новых выпадкаў інфікаваньня.

За час пандэміі ад каранавірусу памерлі звыш 26 тысяч расейцаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG