«Гэта былі мы, але ўсе падрабязнасьці будуць у панядзелак, пакуль не раскрываем», — сказаў агенцтву РИА Новости Ўладзімір Кузьняцоў, вядомы як удзельнік дуэту Ваван і Лексус.
На відэасувязі 6 кастрычніка абмяркоўвалася палітычная сытуацыя ў Беларусі і тое, як Данія можа падтрымаць беларускі народ. У пачатку сустрэчы меркаваныя супрацоўнікі Ціханоўскай паведамілі аб праблемах з камэрай на кампутары, і дацкія дэпутаты чулі толькі голас асобы, якая выдавала сябе за Ціханоўскую.
Пазьней, калі прадстаўнікі камітэту зьвязаліся з калегамі Сьвятланы Ціханоўскай, тыя сказалі, што яна ня ўдзельнічала ў такой сустрэчы.
У верасьні Ваван і Лексус апублікавалі запіс гутаркі нібыта Сьвятланы Ціханоўскай і прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы з старшынём Эўрапейскага Парлямэнту Давідам Сасолі.
У выніку 23-хвіліннай размовы Сасолі запрасіў «Ціханоўскую» ў Эўрапейскі Парлямэнт і паабяцаў падтрымаць усю беларускую апазыцыю.