Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хабараўску АМАП разагнаў 92-ю акцыю пратэсту, затрыманыя паведамілі пра зьбіцьцё і катаваньні


Пратэст у Хабараўску, архіўнае фота
Пратэст у Хабараўску, архіўнае фота

У Расеі амапаўцы затрымалі дэманстрантаў на 92-і дзень пратэстаў у падтрымку былога губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. Затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку журналістаў. Meduza сабрала сьведчаньні з розных крыніц.

Несанкцыянаваная акцыя пачалася каля 12-й гадзіны (у Менску было 5 раніцы) на плошчы каля будынку мясцовага ўраду. На яе выйшлі ад 500 да 1000 удзельнікаў.

Пратэстоўцы каля паўгадзіны скандавалі лёзунгі ў падтрымку Фургала, а потым прайшлі шэсьцем па праезнай частцы цэнтральных вуліц і вярнуліся да ўрадавага будынка. Калі яны пачалі ставіць палаткі, з будынку выбег АМАП.

Падчас разгону пацярпелі некалькі чалавек .

  • Жанчына павалілася на зямлю і, паводле непацьверджаных зьвестак, атрымала чэрапна-мазгавую траўму.
  • Яшчэ аднаму чалавеку зламалі нос.
  • Уладальніка «фургаламабіля» Андрэя Маклыгіна зьбілі дручкамі па галаве.
  • Два затрыманыя падлеткі паведамілі штабу Навальнага пра зьбіцьцё і катаваньні: іх «паставілі на калені ў кут, зьдзекаваліся, скручвалі рукі, ударылі ў вока».


Паводле мясцовага сайту DVhab.ru, гэта быў самы жорсткі разгон мітынгаў у Хабараўску.

Пратэсты ў Хабараўску працягваюцца ўжо тры месяцы запар. Іх удзельнікі патрабуюць справядлівага разбору справы Сяргея Фургала. Экс-губэрнатара арыштавалі ў ліпені. Яго вінавацяць у арганізацыі забойстваў прадпрымальнікаў у 2000-х гадах. Фургал віну не прызнае і скардзіцца на ціск з боку сьледзтва.

Прыхільнікі Фургала лічаць ягоны перасьлед палітычным — некалькі гадоў таму на выбарах кіраўніка рэгіёну ён нечакана перамог кандыдата, якога падтрымліваў Крэмль.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG