Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: вышук Ціханоўскай Расея не расцэньвае як палітычны перасьлед


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Праваахоўныя органы Расеі не маюць прэтэнзіяў да экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, але і абвяшчэньне яе міждзяржаўнага вышуку Масква не расцэньвае як палітычна матываваны выпадак. Як паведамляе ТАСС, пра гэта сёньня заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

«У нас няма пытаньняў да Ціханоўскай, мы яе ў вышук ня перадавалі, яе вышук абвясьцілі беларускія праваахоўнікі, а мы, у сваю чаргу, маем зь імі адзіную сыстэму і адзіныя абавязаньні», — сказаў Пяскоў, дадаўшы, што ў гэтым выпадку дзейнічае «абсалютна выразны юрыдычны альгарытм».

На пытаньне, ці падпадае сытуацыя з Ціханоўскай пад выпадкі, калі адна дзяржава лічыць палітычна матываваным перасьлед чалавека іншаю дзяржаваю, Пяскоў адказаў адмоўна. «Не, не падпадае», — сказаў ён. «Перасьлед вядуць праваахоўнікі Беларусі, таму трэба, напэўна, у іх пытацца», — заявіў прадстаўнік Крамля.

Сьледчы камітэт Беларусі сёньня пацьвердзіў, што абвешчаны міждзяржаўны вышук Сьвятланы Ціханоўскай паводле артыкула Крымінальнага кодэксу пра заклікі да ўчыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы. Пра гэтую заяву паведамляе Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG