Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У маёй сьмерці прашу вінаваціць Расейскую Фэдэрацыю». Журналістка падпаліла сябе ля будынку МУС у Ніжнім Ноўгарадзе


Ірына Славіна
Ірына Славіна

Галоўная рэдактарка незалежнага выданьня KozaPress Ірына Славіна 2 кастрычніка падпаліла сябе каля МУС у Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Яна загінула. Самагубства журналісткі пацьвердзіў «Настоящему времени»​ муж загінулай.

Тамтэйшыя СМІ пацьвердзілі, што невядомая жанчына «зьдзейсьніла самаспаленьне ля будынку МУС у Ніжнім Ноўгарадзе» на вуліцы Горкага. Карэспандэнту НН.ру гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў рэгіянальным МНС.

У сацыяльных сетках Славіна пакінула паведамленьне: У маёй сьмерці прашу вінаваціць Расейскую Фэдэрацыю.

Напярэдадні ў Славінай прайшоў ператрус: акрамя яе, сілавікі ў Ніжнім Ноўгарадзе прыйшлі таксама да іншых апазыцыйных актывістаў.

У сакавіку 2019 году суд у Ніжнім Ноўгарадзе аштрафаваў Славіну, прызнаўшы яе вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця памяці Барыса Нямцова. Пасьля гэтага восеньню 2019 году суд Ніжняга Ноўгараду аштрафаваў Славіну паводле адміністрацыйнага артыкулу аб непавазе да ўлады і грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG