«Лукашэнка — першы на памяці цяперашняга пакаленьня дыктатар, які дэманстратыўна абапіраецца на паліцыянтаў-садыстаў», — піша ў выданьні Republic расейскі журналіст Алег Кашын.
Лячэньне Навальнага ў Нямеччыне абышлося ў 50 тысяч эўра. А яго эвакуацыя з Омску ў Бэрлін — у 79 тысяч эўра.
Расея будзе вымушаная спыніць зносіны зь лідэрамі Эўразьвязу, калі ў гэтым аб’яднаньні не разумеюць неабходнасьці ўзаемапаважлівага дыялёгу з Масквой, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Якія вынікі «круглага стала ў СІЗА»? Ці пагадзіўся Бабарыка на прапановы Лукашэнкі? На якую Канстытуцыю гатовы Лукашэнка? Якія шляхі вырашэньня беларускага крызісу?
Эўрапейскі Зьвяз прадоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з прымяненьнем хімічнай зброі. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на сайце Эўрапейскай рады.
У Расеі амапаўцы затрымалі дэманстрантаў на 92-і дзень пратэстаў у падтрымку былога губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. Затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку журналістаў.
Старшыня камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Эліёт Энгель і рэспубліканец, сябра гэтага камітэту Майкл Маккол асудзілі рашэньне Расеі ўключыць Сьвятлану Ціханоўскую у сьпіс асобаў, якiх вышукваюць па крымінальным абвінавачаньні.
Што сымбалізуюць санкцыі? Якая імавернасьць іх пашырэньня? Што павінна адбыцца, каб ЭЗ увёў эканамічныя санкцыі? Хто і пра што можа весьці перамовы з Лукашэнкам?
«Гэта былі мы, але ўсе падрабязнасьці будуць у панядзелак, пакуль не раскрываем», — сказаў агенцтву РИА Новости Ўладзімір Кузьняцоў, вядомы як удзельнік дуэту Ваван і Лексус.
«Можа атрымацца так, што, ствараючы ўмовы для беларусаў, мы сваімі рукамі зробім так, што нашы калійныя ўгнаеньні стануць прайграваць канкурэнтную гонку»
Пра гэта напісала француская газэта Le Monde.
Мінае трэці месяц пратэстам у Хабараўску. Дзясяткі тысяч жыхароў краю 90 дзён выходзяць на вуліцы, каб падтрымаць арыштаванага губэрнатара Сяргея Фургала.
Чаму МУС РФ уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс крымінальнага вышуку? Як Расея зьбіраецца паглынаць Беларусь? Чаму Масква настойвае на канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі?
«Росгвардия» і беларускія сілавікі правядуць перамовы пра супрацоўніцтва. З расейскага боку адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін, спасылаецца агенцтва ТАСС на інтэрнэт-партал прававой інфармацыі.
Вырашальную ролю ў паскораным стварэньні і сэртыфікацыі першай расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V» адыгралі асабістыя сувязі яе распрацоўшчыкаў, сьмелае пераразьмеркаваньне дзяржаўных сродкаў і піяр, а ўдзел у выпрабаваньнях дачкі Ўладзіміра Пуціна быў практычна прадвызначаны
Сьвятлана Ціханоўская хоча весьці дыялёг з Расеяй. Замест гэтага Расея выдае ордэр на яе арышт. Дзіўна, але яны сапраўды не ведаюць, дзе яна? Допыт для іх — адзіная вядомая форма дыялёгу?- напісаў у сваім Твітэры Лінас Лінкявічус
Парыж і Бэрлін падрыхтавалі санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны атручваньня Аляксея Навальнага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў замежных спраў Францыі і Нямеччыны.
Якія палітычныя вынікі сустрэчы Ціханоўскай і Мэркель? Ад чаго залежыць пашырэньне санкцыяў? Ці патэлефануе Мэркель Лукашэнку яшчэ раз?
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) перадала ўчора ўраду Нямеччыны сваю справаздачу аб працы ў сувязі з запытам аб тэхнічнай дапамозе ў сувязі з атручэньнем Аляксея Навальнага 20 жніўня 2020 году.
Кіраўнік партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры радыё «Комсомольская правда» заклікаў далучыць Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь і Ўкраіну да Расеі. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыё «Комсомольская правда».
Саюз расейцаў Літвы цягаам году не падаў інфармацыі пра колькасьць сяброў партыі, таму Цэнтар рэгістру Літвы прыняў рашэньне аб пачатку працэсу ліквідацыі партыі, паведамляе партал DELFI.
Новыя санкцыі Эўразьвязу для Беларусі — ціск на ўлады гэтай краіны і ўмяшаньне ў яе ўнутраныя справы, заявілі ў пятніцу ў МЗС РФ. Там таксама падкрэсьлілі, што беларускі санкцыйны сьпіс у адказ, які ўступіў у сілу ад сёньня, пачынае аўтаматычна ўжывацца і ў Расейскай Фэдэрацыі.
Галоўная рэдактарка незалежнага выданьня KozaPress Ірына Славіна 2 кастрычніка падпаліла сябе каля МУС у Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Яна загінула. Самагубства журналісткі пацьвердзіў «Настоящему времени» муж загінулай.
Эўразьвяз дэманструе сур’ёзнасьць сваіх пагрозаў Аляксандру Лукашэнку, але санкцыі не паўплываюць на беларускіх грамадзянаў.
Ці паспрыяюць санкцыі ЭЗ наладжваньню дыялёгу ўнутры Беларусі? Якім будзе адказ афіцыйнага Менску на эўрапейскае рашэньне? Як санкцыі паўплываюць на беларуска-расейскія адносіны?
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што за яго атручэньнем стаіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пра гэта Навальны сказаў у інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel.
Сёньня Вярхоўны суд Карэліі павялічыў тэрмін зьняволеньня ў калёніі для гісторыка, кіраўніка карэльскай філіі «Мэмарыялу» Юрыя Дзьмітрыева з трох з паловай да 13 гадоў.
Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін абвінаваціў ЗША ва ўмяшаньні ня толькі ў палітычную сытуацыю ў Беларусі, а і рэлігійнае жыцьцё.
Якое значэньне мае сустрэча Ціханоўскай і Макрона? Ці зможа Эўразьвяз дамагчыся перамоваў у Беларусі пра мірны пераход улады? Ці ёсьць у Эўропы плян Б па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу?
Менск і Масква аднавілі перамовы аб «дарожных мапах». Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін аб’явіў аб двухтыднёвых вакацыях у сталічных школах з 5 па 18 кастрычніка з прычыны росту колькасьці выпадкаў захворваньня каранавірусам.
Квоты на навучаньне беларускіх студэнтаў у расейскіх ВНУ павінны быць павялічаныя — з такой прапановай выступіў прарэктар расейскага Дзяржаўнага акадэмічнага ўнівэрсытэту гуманітарных навук Вячаслаў Сутырын
Амбасадары Эўразьвязу ўхвалілі санкцыі супраць двух чалавек і чатырох кампаній, адказных за будаўніцтва Крымскага моста.
Амбасадар РФ у Беларусь Дзьмітрый Мезенцаў лічыць, што прысутнасьць войскаў NATO каля межаў Расеі і Беларусі немагчыма трактаваць інакш як патэнцыйную пагрозу і «бразганьне зброяй»
«Беларускаму народу трэба навучыцца знаходзіць агульную мову, замест таго каб весьці справу да раздраю ў рэспубліцы», — заявіў экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Інтэрфаксу.
Дэлегацыя расейскага Савету Фэдэрацыі на чале са сьпікерам Валянцінай Мацьвіенкай не паедзе на Форум рэгіёнаў Расеі і Беларусі, як плянавалася раней.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заяўляе, што выбар Аляксандрам Лукашэнкам падтрымкі Расеі стварае для Ўкраіны рызыку, якая «зашкальвае».
У Расеі ў Астраханскай вобласьці адбыўся асноўны эпізод стратэгічных камандна-штабных вучэньняў «Каўказ-2020». У вучэньнях узялі ўдзел 80 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, а таксама тысяча вайскоўцаў з 6 краін, у тым ліку з Беларусі
Рэальнасьць Беларусі пры кіраваньні Лукашэнкі і будучыня Расеі Пуціна пасьля абнуленьня? Абмяркоўваюць гісторык Андрэй Зубаў, журналісты Ігар Карней, Аляксандар Рыклін, Дзьмітрый Навоша і вядучы Міхаіл Сакалоў.
Адмова шэрагу дзяржаваў прызнаць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі супярэчыць міжнароднаму праву і зьяўляецца ўскосным умяшаньнем ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы — заявіў Дзьмітры Пяскоў, прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Як далей будзе разьвівацца палітычны працэс у Беларусі? Хто лідэр беларускіх пратэстаў? Як улады бачаць сабе вырашэньне крызісу? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць блогер Сяргей Лаўрыненка і палітычныя аналітыкі Арцём Шрайбман і Віталь Цыганкоў
Такую заяву МЗС РФ агучыла сёньня афіцыйная прадстаўніца міністэрства Марыя Захарава. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Расейскі паліттэхноляг Глеб Паўлоўскі мяркуе, што Лукашэнка прадэманстраваў беларускаму грамадзтву няўпэўненасьць у сабе ў якасьці кіраўніка дзяржавы.
Крэмль лічыць выключна ўнутранай справай Беларусі прызначэньне даты ўступленьня на пасаду Аляксандра Лукашэнкі.
«Аляксей Навальны, які з 22 жніўня 2020 года быў у бэрлінскай унівэрсытэцкай клініцы „Шарытэ“, учора быў выпісаны са стацыянарнага лячэньня», — сказана ў паведамленьні.
Пра гэта кіраўнік Беларусі сёньня зноў заявіў, гэтым разам падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага Прыморскага краю Алегам Кажамякам
«Я думаю, што лёс Бабарыкі і яго паплечнікаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Я ня думаю — я ведаю. Я не ведаю выніку. Але мы яго ўбачым», — галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.
Праваахоўныя органы Нямеччыны ня могуць пачаць расьсьледаваньне замаху на расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з прычыны таго, што яно адбылося ў чужой юрысдыкцыі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пазыцыю Вашынгтону з нагоды атручэньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild.
Загрузіць яшчэ