Яшчэ адна міжнародная фэдэрацыя дазволіла беларускім спартоўцам выходзіць на старт. Але безь дзяржаўнага сьцяга.
Арына Сабаленка двойчы адмаўлялася ад агульных прэс-канфэрэнцый на турніры «Ралян Гарос». Але сёньня пасьля перамогі над украінкай Элінай Сьвітолінай беларуская тэнісістка пагадзілася паразмаўляць з журналістамі.
Арганізатары тэніснага турніру абараняюць Арыну Сабаленку ад нязручных для яе пытаньняў пра Лукашэнку і вайну.
Вядомы беларускі футбаліст Станіслаў Драгун абвясьціў пра завяршэньне карʼеры. Сёньня гульцу споўнілася 35 гадоў.
Беларуская тэнісістка ў Парыжы пачала хавацца ад увагі журналістаў.
Нягледзячы на шэраг абяцаньняў разабрацца ва ўмяшаньні палітыкі ў спорт, што мае месца ў Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт і іншыя арганізацыі нічога не зрабілі.
Дзевяць беларускіх спартоўцаў атрымалі дазвол ад Сусьветнай фэдэрацыі тхэквандо (WT) на ўдзел у чэмпіянаце сьвету, які пройдзе ў Баку (Азэрбайджан) з 29 траўня па 4 чэрвеня.
Лядовую арэну плянуецца пабудаваць у Мазыры, заявіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, паведамляе БЕЛТА.
Лідэры краінаў «Вялікай сямёркі» (G7) лічаць, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі не павінны выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягамі сваіх краінаў.
У сакавіку 2022 году Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусьціў расейскіх і беларускіх спартоўцаў да гульняў у Пэкіне.
Выканкам Міжнароднай фэдэрацыі гімнастыкі (FIG) 12 траўня пакінуў у сіле адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Каманду пазбавілі чэмпіёнскага тытулу, здабытага летась, аштрафавалі на 370 000 рублёў і пазбавілі 30 пунктаў у цяперашнім сэзоне і 20 пунктаў — у наступным.
Падобна, чуткі пра «зачыстку» тэлеграм-каналаў на спартовую тэматыку пачынаюць пацьвярджацца.
Галоўны трэнэр футбольнай каманды Ігар Кавалевіч выступіў за вяртаньне гульцоў, якіх адхілілі ад футболу за палітычныя погляды.
Спартоўку ўзяла ўдзел у перадачы тэлеканалу «Белсата», дзе ўдзельнікі праходзяць тэст на дэтэктары хлусьні.
Расея не павінна выкарыстоўваць спорт для легітымацыі свайго «барбарскага і несправакаванага» ўварваньня ва Ўкраіну, а Беларусь — для таго, каб узаконіць свой удзел у гэтай агрэсіўнай вайне, гаворыцца ў сумеснай заяве высокапастаўленых прадстаўнікоў спорту 36 краін.
Зборная Ўкраіны адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце сьвету ў дзюдо ў Катары, бо туды дапусьцілі атлетаў з Расеі і Беларусі. У іншых відах спорту такія дэмаршы таксама могуць адбыцца, бо ня ўсе міжнародныя фэдэрацыі праводзяць работу для праверкі спартоўцаў.
Фэдэрацыя дзюдо Ўкраіны вырашыла байкатаваць Чэмпіянат сьвету ў 2023 годзе ў Катары, бо ў ім будуць удзельнічаць спартоўцы зь Беларусі і Расеі.
У фінале прадстаўнік Кітаю перамог расейца Яна Няпомняшчага.
Былая гімнастка зm Беларусі, срэбраная прыз'рка Алімпіяды 2012 году і заслужаны майстар спорту Натальля Лешчык пераехала жыць у Беласток. Тут яна будзе трэніраваць польскіх дзяцей.
Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру зборнай Казахстану ў хакеі Андрэю Скабелку, бо ён беларус.
Імёны спартоўцаў не называюцца.
Слуханьні адбыліся ў францускім Страсбургу.
Выканаўчы камітэт эўрапейскага аддзяленьня Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу (ФІБА-Эўропа) аднагалосна вырашыў не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расеі да кваліфікацыі «Эўрабаскету-2025», якая пройдзе сёлета ў ліпені-жніўні.
Рашэньнем Рады Сусьветнай фэдэрацыі бадмінтону (BWF) дыскваліфікацыя беларускіх і расейскіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў працягнута на нявызначаны тэрмін, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Галоўная задача — ідэнтыфікаваць усіх спартоўцаў, якія атрымліваюць заробкі ў Міністэрстве абароны або ў фэдэрацыях, створаных сілавымі структурамі.
Пераможца Australian Open падкрэсьліла, што яна ня мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў згадваў яе ў сваіх выступах.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны апублікавала сьпіс спартоўцаў і спартовых функцыянэраў зь Беларусі і Расеі, якіх лічаць датычнымі да падтрымкі дыктатарскіх рэжымаў і вайны.
Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны пры падтрымцы ўладаў Беларусі IIHF адхіліла ўдзел зборных Расеі і Беларусі ў сэзоне 2023/2024 гадоў.
Азэрбайджанскія цяжкаатлеты ў знак пратэсту зьняліся са спаборніцтваў і адправіліся дамоў.
Згодна з адпаведным загадам апублікаваным Міністэрствам моладзі і спорту Ўкраіны, забарона тычыцца алімпійскіх, неалімпійскіх і паралімпійскіх відаў спорту.
13 красавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне беларускаму правайдэру «А1» за распаўсюд трансьляцый тэлеканалаў Setanta Sports на voka.tv, паведамляе прэс-служба ведамства.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў беларусам і расейцам удзельнічаць у спаборніцтвах у нэўтральным статусе.
Сёлета менскае «Дынама» дайшло да плэй-оф, але выбыла ў першым раўндзе. Пакуль невядома, ці застанецца трэнэр Крэйг Вудкрафт на чале зборнай Беларусі.
Міністэрства інфармацыі анулявала ліцэнзіі на вяшчаньне ў Беларусі міжнароднай тэлекампаніі Setanta Sports, паведаміла 7 красавіка прэс-служба ведамства. Гаворка пра спартыўныя тэлеканалы Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2.
UEFA пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. Тымчасам у Міністэрстве спорту стварылі камісію, якая будзе вызначаць, ці можа гулец, які ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту, заставацца ў айчынным футболе.
Тлумачэньні тычацца ня толькі Алімпіяды-2024 у Парыжы, але і іншых міжнародных стартаў, многія зь якіх выступаюць у якасьці адборачных да Гульняў, што адбудуцца налета ў жніўні.
Этап Кубка сьвету ў жаночай рапіры быў заплянаваны на 21–23 красавіка ў Познані.
Аляксандер Чэфэрын, кіраўнік UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў), паведаміў, што зьвяз абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі і вырашыў, што беларускія каманды ня будуць выключаныя зь міжнародных спаборніцтваў.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны называе гэта адказам на рэкамэндацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту спартовым фэдэрацыям аб магчымым удзеле ў спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў пад нэўтральнымі сьцягамі.
На пазачарговым пасяджэньні рады Сусьветнай фэдэрацыі тхэквандо 3 красавіка вырашана дапусьціць спартоўцаў і дапаможны пэрсанал з расейскімі і беларускімі пашпартамі да ўдзелу ў спаборніцтвах у нэўтральным статусе.
Беларуская парамілітарная арганізацыя «Паспалітае Рушэньне» заявіла, што стварыла першае дапаможнае крыло — спартовае. Яшчэ адным прадстаўніком «Паспалітага Рушэньня» стаў заснавальнік спартыўнага клюба «Волат», спартовец, трэнэр, Віталь Рак.
У 2022 годзе арганізатары турніру забаранілі беларускім і расейскім тэнісістам удзельнічаць у матчах з-за агрэсіі Расеі ў дачыненьні Ўкраіны.
Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту 28 сакавіка разглядаў сытуацыю з допускам ці нядопускам беларускіх і расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Алімпіядаў.
Адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў нямецкія дэпутаты па-ранейшаму бачаць «адзіным слушным рашэньнем».
«Цяпер Расея, нібыта наркаман, патрабуе новай дозы і разьлічвае атрымаць яе ад Міжнароднага алімпійскага камітэту, які, падобна, мае нейкую загадкавую гістарычную слабасьць да дыктатараў».
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў занепакоенасьць «прамымі сувязямі» беларускіх і расейскіх спартоўцаў з войскам і спэцслужбамі.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томас Бах падтрымаў ініцыятыву вяртаньня беларускіх і расейскіх спартоўцаў да эўрапейскіх і сусьветных спаборніцтваў у нэўтральным статусе.
Алімпійскія камітэты пяці краін выступілі з сумеснай заявай аб недапушчэньні спартоўцаў з Расеі і Беларусі на міжнародныя спартовыя спаборніцтвы, паведамляе прэс-служба МЗС Украіны.
4 красавіка Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) абмяркуе выключэньне зборнай Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024.
Загрузіць яшчэ