Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA пакінуў футбольныя зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах


Аляксандер Чэфэрын, кіраўнік UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў), паведаміў, што зьвяз абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі і вырашыў, што беларускія каманды ня будуць выключаныя зь міжнародных спаборніцтваў.

Пра гэта піша інтэрнэт-выданьне «Трыбуна».

Чакаецца, што сытуацыя ў Беларусі таксама будзе абмеркаваная на наступным пасяджэньні выканкаму 28 чэрвеня.

Раней UEFA адрэагаваў на заклік дэпутатаў Эўрапарлямэнту. 104 дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту падпісалі ліст да Чэфэрына з просьбай адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Эўропы 2024 году.

Многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.

Беларускія футбольныя каманды гэта пакуль не закранула.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG