Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею чакае вяртаньня беларускай зборнай толькі пасьля канца вайны


Беларуская хакейная зборная на трэніроўцы. Архіўнае фота
Беларуская хакейная зборная на трэніроўцы. Архіўнае фота

Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны пры падтрымцы ўладаў Беларусі IIHF адхіліла ўдзел зборных Расеі і Беларусі ў сэзоне 2023/2024 гадоў.

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Люк Тардыф заявіў, што хакейныя каманды Беларусі і Расеі змогуць вярнуцца да спаборніцтваў пад эгідай фэдэрацыі толькі пасьля канца вайны. І ён спадзяецца, што гэта адбудзецца хутка:

«Па-першае, я спадзяюся, што Расея і Беларусь вельмі хутка вернуцца ў IIHF таму што гэта будзе азначаць, што вайна скончылася», — заявіў ён у Канадзе.

Тардыф дадаў, што рашэньне аб удзеле камандаў у адборачным турніры да зімовых Алімпійскіх гульняў у Міляне 2026 году будзе прымацца ў 2024 годзе:

«Але мы прымем канчатковае рашэньне аб гэтых краінах для Міляна ў сакавіку 2024 году, таму што неўзабаве пасьля гэтага мы пачнем алімпійскую кваліфікацыю, і Беларусь павінна будзе ў гэтым удзельнічаць», — сказаў ён.

  • У 2021 годзе Міжнародная фэдэрацыя хакею пазбавіла Менск права правядзеньня чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году. У заяве арганізацыі гаварылася, што прычына такога рашэньня — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку пры правядзеньні турніру. Такое рашэньне прынялі пасьля выбараў прэзыдэнта і пратэстаў і рэпрэсій у дачыненьні да грамадзян, якія выходзілі на мірныя мітынгі.
  • У лютым 2022 году Хакейная ліга чэмпіёнаў вырашыла не запрашаць каманды зь Беларусі да ўдзелу ў сэзоне 2022/2023 году.
  • 27 траўня 2022 году з прычыны вайны ва Ўкраіне зборным Беларусі і Расеі забаранілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце сьвету 2023 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG