Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве патлумачылі, як будзе дзейнічаць забарона ўкраінскім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах з расейцамі і беларусамі


Матчвая сустрэча Эўропа — ЗША. Менск, Беларусь. 10 верасьня 2019
Матчвая сустрэча Эўропа — ЗША. Менск, Беларусь. 10 верасьня 2019

Згодна з адпаведным загадам апублікаваным Міністэрствам моладзі і спорту Ўкраіны, забарона тычыцца алімпійскіх, неалімпійскіх і паралімпійскіх відаў спорту.

Сярод іншага, міністэрства загадала дэпартамэнтам спорту забясьпечыць адкліканьне са службовых выпраў афіцыйных дэлегацый у выпадку ўдзелу ў адпаведных спаборніцтвах спартоўцаў Расеі ці Беларусі. Калі такія факты выявяць, павінна быць арганізавана вяртаньне ўдзельнікаў гэтых афіцыйных дэлегацый на тэрыторыю Ўкраіны або ў месцы, адкуль яны былі выпраўлены.

Ведамства, у тым ліку, рэкамэндавала ўкраінскім спартовым фэдэрацыям ажыцьцяўляць маніторынг магчымага ўдзелу спартоўцаў зь Беларусі і РФ у міжнародных спаборніцтвах і своечасова інфармаваць міністэрства ў выпадку выяўленьня.

Адзначаецца, што ў выпадку парушэньня норм загаду, спартовых фэдэрацый могуць пазбавіць статуса нацыянальных.

Паслабленьні ў спартовых санкцыях у сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну

28 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкаму ў Лязане (Швайцарыя) МАК выдаў заяву, у якой рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Аднак агаварыўся, што канчатковае рашэньне застаецца за самімі фэдэрацыямі.

Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расейскія атлеты змогуць спаборнічаць «у якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў» (без выкарыстаньня сьцяга, гімна і сымболікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны «актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеяньняў» і ня маюць дзейных кантрактаў зь сілавымі і вайсковымі ведамствамі сваіх краін.

30 сакавіка Міжнародная фэдэрацыя настольнага тэнісу (ІТТФ) абвясьціла пра згоду дапусьціць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай беларускіх і расейскіх удзельнікаў пры захаваньні імі строгага нэўтралітэту.

Раней стала вядома, што ў тым самым нэўтральным статусе расейцаў і беларусаў дапусьцяць да Ўімблданскага турніру, аднаго з найбольш прэстыжных тэнісных спаборніцтваў у сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG