Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У сувязі з пазыцыяй па вайне ва Ўкраіне». Мінінфарм Беларусі пазбавіў ліцэнзіі два спартыўныя каналы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі анулявала ліцэнзіі на вяшчаньне ў Беларусі міжнароднай тэлекампаніі Setanta Sports, паведаміла 7 красавіка прэс-служба ведамства. Гаворка пра спартыўныя тэлеканалы Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2.

Рашэньне прыняла міжведамасная камісія па бясьпецы ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце бясьпекі Беларусі, яно набудзе моц 12 красавіка.

Як паведамілі BPN у Setanta Sports, ануляваньне ліцэнзіі можа быць зьвязанае з пазыцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Ўкраіне.

4 сакавіка ўкраінская рэдакцыя Setanta Sports абвясьціла, што ня будзе паказваць фінальны матч тэніснага турніру ў Дубаі паміж расейцамі Андрэем Рублёвым і Даніілам Мядзьведзевым.

«Мы клапоцімся аб тым, каб нашы гледачы атрымлівалі задавальненьне ад прагляду турніраў і натхняліся сапраўднымі каштоўнасьцямі спорту. Слава Ўкраіне!» — гаварылася ў заяве Setanta Sports Ukraine.

Setanta Sports — міжнародная тэлекампанія з офісамі ў Дубліне (Ірляндыя) і Тбілісі (Грузія). Яна трансьлюе спартыўныя спаборніцтвы на Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кіргізстан, Латвію, Літву, Малдову, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, Украіну, Эстонію і Філіпіны. У Беларусі трансьляцыі Setanta Sports даступныя ў кабэльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG