Пра гэта арганізацыя паведаміла ў лісьце арганізацыі ў адрас Фэдэрацыі баскетболу Ўкраіны.
Гэта працяг санкцый супраць беларускага баскетболу. 1 сакавіка 2022 году чатыры беларускія клюбы — мужчынскія «Цмокі» (Менск) і «Барысфэн» (Магілёў), жаночыя «Гарызонт» (Менск) і «Алімпія» (Горадня) — выключылі са спаборніцтваў у эўрапейскіх клюбных лігах.
18 траўня таго ж году Выканкам ФІБА забараніў праводзіць свае спаборніцтвы на тэрыторыі Беларусі і Расеі, а таксама выключыў каманды гэтых краін са сваіх турніраў.
Беларускія зборныя адхілілі ад удзелу ў адборачных матчах мужчынскага чэмпіянату сьвету 2023 году, жаночага чэмпіянату сьвету 2022-га, чэмпіянату сьвету сярод дзяўчат (U-17), а таксама мужчынскіх і жаночых турнірах у фармаце 3×3. Характэрна, што тады забароны на ўдзел беларускіх і расейскіх жаночых зборных у кваліфікацыі «Эўрабаскету» не было.
17 кастрычніка ФІБА-Эўропа адхіліла жаночыя зборныя Беларусі і Расеі ад удзелу ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2023 году.
Санкцыі ў шэрагу відаў спорту супраць Расеі і Беларусі пачалі ўводзіць на фоне паўнамаштабнай вайны, разьвязанай Масквой супраць Украіны, і ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ёй.