Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Трампу абвесьцяць за 10 дзён да інаўгурацыі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Судзьдзя зь Нью-Ёрку, які старшынюе ў справе Дональда Трампа аб выплатах за маўчаньне, прызначыў абвяшчэньне пакараньня абранаму прэзыдэнту ЗША за 10 дзён да ягонай інаўгурацыі.

Пры гэтым судзьдзя ўдакладніў, што ня схільны прызначаць турэмнае зьняволеньне, паведамляе Голас Амэрыкі. Паводле судзьдзі, замест турэмнага зьняволеньня ён схіляецца да «безумоўнага вызваленьня». Гэты варыянт мяркуе, што прысуд застаецца, але абвінавачаны павінен быць вызвалены без турэмнага зьняволеньня, штрафу ці выпрабавальнага пэрыяду.

У 18-старонкавым рашэньні Хуан Мэрчан адхіліў розныя хадайніцтвы адвакатаў Трампа, якія дамагаюцца адмены прысуду.

  • У траўні 2024 года ў Нью-Ёрку Трамп быў прызнаны вінаватым па 34 пунктах справы аб фальсыфікацыі дзелавых запісаў з мэтай утойваньня выплаты грошай порназорцы Стормі Дэніэлс. Усё гэта, паводле сьледзтва, адбывалася незадоўга да выбараў 2016 году, каб перашкодзіць Дэніэлс раскрыць меркаваную сэксуальную сувязь 2006 году. Сам палітык заўсёды адмаўляў віну, называючы перасьлед палітычным «паляваньнем на вядзьмарак».
  • Адвакаты Дональда Трампа спрабавалі дамагчыся спыненьня справы на розных падставах, уключаючы пастанову Вярхоўнага суду летась аб тым, што былыя прэзыдэнты ЗША маюць усёабдымны імунітэт ад судовага перасьледу за шэраг афіцыйных дзеяньняў, учыненых падчас знаходжаньня на пасадзе. Судзьдзя Мэрчан адпрэчыў гэты аргумэнт, але адзначыў, што Трамп будзе абаронены ад судовага перасьледу пасьля таго, як прыме прысягу ў якасьці прэзыдэнта.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG