Краіны па ўсім сьвеце сустракалі 2025 год зь яскравымі фаервэркамі і сьветлавымі шоў. Глядзім, як гэта было.
Як сустрэлі 2025 год у розных краінах сьвету. Фотагалэрэя

1
Таймс-сквэр перад надыходам Новага году ў Нью-Ёрку, ЗША

2
Фаервэрк над Сыднэйскім опэрным тэатрам і мостам Харбар-Брыдж падчас сьвяткаваньня Новага году ў Сыднэі, Аўстралія

3
Турыстычныя лодкі чакаюць пачатку навагодняга фаервэрку на рацэ Чао Прая ў Бангкоку, Тайлянд

4
Будынак сталічнага ўраду пад Новы год. Токіё, Японія

5
Навагодні канцэрт у Менску, Беларусь

6
Падчас сьвяткаваньня Новага году ў Кіеве, Украіна

7
Дыджэй выступае на сцэне ў Дамаску падчас сьвяткаваньня Новага году пасьля адхіленьня ад улады сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Дамаск, Сырыя

8
Фаервэркі выбухаюць у небе Лёндана на фоне вежы Элізабэт, шырока вядомай пад назвай «Біг Бэн», у Вэстмінстэрскім палацы, у цэнтры Лёндана, Вялікая Брытанія

9
Трыюмфальная арка на праспэкце Елісейскіх палёў у Парыжы падчас сьвяткаваньня Новага году, Францыя

10
Мясцовыя жыхары глядзяць на фаервэркі падчас сьвяткаваньня Новага году на пляжы ў Джакарце, Інданэзія

11
Навагодні стол перад будынкам грузінскага парлямэнту на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі, Грузія

12
Перад пачаткам адваротнага адліку да Новага году ў парку Шоўган у Пэкіне, Кітай

13
Лазэрнае сьветлавое шоў на Новы год у Осла, Нарвэгія

14
Людзі назіраюць за традыцыйным навагоднім фаервэркам з вады на пляжы Копакабана ў Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
Форум