Пастанову пра забарону падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Саўміну.
Забарона не распаўсюджваецца на:
— аптовую рэалізацыю піратэхнічных вырабаў IV і V клясаў небясьпекі юрыдычнымі асобамі, якія маюць адпаведны дазвол;
— продаж бэнгальскіх агнёў, хлапушак, сьвечак на тарты (фантаны халоднага агню);
Прычынай стаў рост колькасьці траўм сярод грамадзян, у тым ліку дзяцей, з прычыны няправільнага выкарыстаньня піратэхнікі ў навагоднія сьвяты.
Дакумэнт уступіў ў сілу 4 студзеня.
- Ад 14 сьнежня па 4 студзеня траўмы ад піратэхнікі атрымалі больш як 40 чалавек, паведамілі ў Міністэрства аховы здароўя.
- Сярод траўм ірваныя раны пальцаў, рук, апёкі, пашкоджаньні вачэй. Былі траўматычныя ампутацыі фалянг пальцаў.
Форум