Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік 7–8 студзеня наведвае з афіцыйным візытам Саудаўскую Арабію. Ён праводзіць перамовы зь міністрам замежных спраў прынцам Фэйсалам бэн Фарханам аль-Саудам.
Беларусь і Нікарагуа ўзаемна адмянілі візавыя патрабаваньні. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Бэльгійскі палітык Шарль Мішэль заявіў, што сыдзе з пасады прэзыдэнта Эўрапейскай рады пасьля ўдзелу ў выбарах у Эўрапарлямэнт, прызначаных на чэрвень.
У ЦАХАЛ заявілі аб завяршэньні буйных баявых дзеяньняў на поўначы Газы. Вайна ўступае ў чацьверты месяц.
Ці магчыма схавацца ад палітыкі, не пакідаючы тэрыторыю дыктатуры.
Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
У сацсетках актыўна абмяркоўваюць затрыманьне музыкаў гурту Nizkiz — ад словаў падтрымкі, шкадаваньня да неразуменьня, чаму музыкі, ведаючы на небясьпеку, не зьяжджалі зь Беларусі і выяжджалі на канцэрты за мяжу.
6 студзеня — дзень народзінаў у палітзьнявоных Марфы Рабковай і Насты Лойкі.
У 2023 годзе мінімум 2.791 чалавек быў падвергнуты рэпрэсіям паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў суграмадзян адказаць самім сабе на найважнейшае, на яго думку, пытаньне: ці застаецца дэмакратыя сьвятой для Амэрыкі?
«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлана Ціханоўская 15–18 студзеня возьме ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе (Швайцарыя).
У Беларусі чарговы раз унесьлі зьмены ў пастанову № 713 Савету міністраў «Аб сыстэме рэгуляваньня цэнаў», якая рэгулюе парадак фармаваньня цэнаў на тавары.
Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі». Згодна з новаўвядзеньнямі, КДБ будзе мець больш паўнамоцтваў.
Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі чатыры ўкраінскія ракеты над анэксаваным Крымам, паведаміла 6 студзеня Мінабароны Расеі.
Пра затрыманьне музыкаў магілёўскага гурта Nizkiz паведамілі 6 студзеня ў прапагандысцкім сюжэце на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў».
Судзьдзі Вярхоўнага суда ЗША пагадзіліся разгледзець апэляцыю Дональда Трампа на рашэньне суда Каларада выключыць яго з выбарчых бюлетэняў 2024 году ў гэтым штаце.
У акаўнце школы на Фэйсбуку апісваюцца дэталі і этапы перасьледу школы.
Юная дачка Кім Чэн Ына, якая ў апошні час суправаджае яго паўсюль, ад ракетных выпрабаваньняў да вайсковых парадаў, па дадзеных паўднёвакарэйскай разьведкі (NIS) «хутчэй за ўсё» яна і стане яго пераемніцай, паведамляе ВВС.
Група мігрантаў 4 студзеня атакавала супрацоўнікаў Памежнай аховы Польшчы з-за плота на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла ведамства.
Лукашэнка вырашыў пачаць сваю чарговую прэзыдэнцкую кампанію загадзя, аж за паўтара года да даты выбараў. У Расеі ж выбары пройдуць ужо сёлета. Перад навагоднім віншавальным выступам Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі Youtube.
Дзе ў 2024 годзе можа ўспыхнуць вайна — у публікацыі з такой назвай амэрыканскі часопіс Foreign Policy аналізуе 8 кропак на плянэце, дзе сёлета з высокай імавернасьцю можа адбыцца ўзброены канфлікт.
Лукашэнка вярнуў правіла двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, па 5 год кожны, і зацьвердзіў гарантыі для былых прэзыдэнтаў Беларусі. Што гэта: падрыхтоўка да транзыту ўлады ці пыл у вочы і зацягваньне часу? Абмяркоўваем разам з доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.
Эканаміст Яраслаў Раманчук ацэньвае прызначэньне новага міністра эканомікі, аналізуе, ці здолее ўлада працягваць падвышаць заробкі ў новым годзе, і кажа пра магчымасьць абвалу, параўнальнага з часамі развалу СССР.
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Мотолькопомоги».
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў ЗША зьняць санкцыі з членаў яго сямʼі і коней наўзамен палонных украінскіх вайскоўцаў.
«Расейскі бок не дае іх у сьпісы на абмен, таму мы ня ведаем, дзе яны і што зь імі», — кажуць у палку Каліноўскага пра Яна Дзюрбейку і Сяргея Дзёгцева.
Міністэрства культуры абвясьціла конкурс сцэнароў фільмаў і сэрыялаў для вытворчасьці ў 2025 годзе.
Вайна Расеі ва Ўкраіне ператварае Чорнае мора ў міннае поле. Цярпяць як цывільныя судны, так і экспарт збожжа з Украіны. Баўгарыя, Румынія і Турэччына плянуюць прыняць меры — вайскова-марскія сілы трох сябраў NATO сумесна разьмініруюць мора.
Для кансультацыяў у Стакгольм таксама адклікалі швэдзкага часовага паверанага ў Беларусі.
Лукашэнка вырашыў пачаць сваю чарговую прэзыдэнцкую кампанію загадзя, аж за паўтара года да даты выбараў.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску прызнаў сацыяльныя сеткі ксяндза Вячаслава Барка і яшчэ шэраг каналаў, сайтаў і старонак «экстрэмісцкімі».
Гэтыя ахвяраваньні нібыта плянуюць перадаць 40 хворым дзецям горада Горлаўка ў Данецкай вобласьці. Раней зьбіралі на рыштунак для расейскіх вайскоўцаў.
Міністэрства ўнутраных справаў пачало масава ствараць патрыятычныя клюбы пры школах два гады таму. Свабода разьбіралася, хто туды ходзіць, чым дзеці там займаюцца і навошта гэта патрэбна сыстэме.
Шматдзетных маці ёсьць сярод рэпрэсаваных за ўдзел ў пратэстах 2020 году.
Паводле апытаньня сацыялягічнай службы «Левада-цэнтар», у апытаньні «Чалавек 2023 году», якое праводзілі Андрэй Калесьнікаў і Дзяніс Волкаў, Аляксандар Лукашэнка заняў другое месца — адразу пасьля Ўладзімера Пуціна.
Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
Нацыянальны аэрапорт «Менск» паведаміў аб выніках працы за 2023 год.
Снарады трапілі ў марскую буфэрную зону і не закранулі тэрыторыі Паўднёвай Карэі.
Двое беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне за Расею, Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч, застаюцца ва ўкраінскім палоне.
Ва ўрадзе мяркуюць, што цяпер патрэбна «ўзмоцненая праца ў фармаваньні патрыятычных каштоўнасьцяў беларускага народу», а галоўнымі аб’яднаўчымі фактарамі павінны быць нацыянальныя традыцыі, звычаі, мэнталітэт, грамадзянства.
Від на жыхарства ў Літве Ільлі Епіфанава, дырэктара санаторыя «Беларусь», які трапіў пад санкцыі і знаходзіцца ў курортным горадзе Друскінінкай, але па двухбаковым пагадненьні належыць Менску, ануляваны.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за два выбухі ў Іране ў трохгадовую гадавіну гібелі генэрала Касема Сулеймані.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў першы ў 2024 годзе ўказ, якім зацьвердзіў абноўленую канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі.
Беларускіх апэратараў мабільнай сувязі абавязалі надаваць Міністэрству па падатках і зборах зьвесткі пра абанэнтаў. Адпаведныя нормы прадугледжаныя зьменамі ў Падатковы кодэкс, якія зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Пра гэта прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў 4 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня ўраду, якое прайшло напярэдадні.
Дакумэнтальную стужку «Паглядзіце наверх» выпусьціла бэрлінская студыя Narra, заснаваная расейцамі, якія эмігравалі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 студзеня зьвярнуўся ў Вярхоўны суд ЗША з афіцыйнай просьбай пакінуць ягонае імя ў выбарчым бюлетэні на праймэрыз (папярэдніх выбарах) у Каларада.
Загрузіць яшчэ