Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьвердзілі канцэпцыю разьвіцьця нацыянальнай культурнай прасторы і расказалі, чаму яе патрэбна ратаваць


Будынак ураду Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Будынак ураду Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Ва ўрадзе мяркуюць, што цяпер патрэбна «ўзмоцненая праца ў фармаваньні патрыятычных каштоўнасьцяў беларускага народу», а галоўнымі аб’яднаўчымі фактарамі павінны быць нацыянальныя традыцыі, звычаі, мэнталітэт, грамадзянства.

Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў канцэпцыю разьвіцьця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сфэрах жыцьця на 2024–2026 гады.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, мэтамі канцэпцыі зьяўляецца «ўсебаковая падтрымка разьвіцьця культуры, гарантаваньне культурнай бясьпекі, абарона нацыянальнай культурнай прасторы, захаваньня і зацьвярджэньня традыцыйных каштоўнасьцяў беларускага народу, фармаваньне патрыятычных перакананьняў і грамадзянскай адказнасьці, супрацьдзеяньне пагрозам нацыянальнай бясьпекі ў інтарэсах беларускай дзяржавы, грамадзтва і грамадзян».

Урад абавязаў Міністэрства культуры распрацаваць захады для рэалізацыі канцэпцыі.

У пастанове пагрозамі для беларускай культурнай прасторы вызначылі:

  • глябалізацыю, якая «прыводзіць да культурнай уніфікацыі»;
  • «вэстэрнізцыю», якая «характарызуецца трансьляцыяй рэалій заходняй культуры»;
  • распаўсюджаньне і навязваньне «чужых культурных узораў і нормаў, падмена ўстояных традыцый і ідэалаў ілжывымі каштоўнасьцямі»;
  • распаўсюджваньне «кліпавай сьвядомасьці, якая арыентуе людзей на кароткачасовы ўражаньні і інфармацыю, спажывецкія стэрэатыпы ў культуры».

«Гэтыя нэгатыўныя тэндэнцыі адзначаюцца і ў культурным жыцьці Беларусі. Культурныя прадукты, створаныя на глебе замежных палітычных, маральных, эстэтычных поглядаў, а таксама каштоўнасьцяў замежнага паходжаньня, могуць уплываць на сьветапогляд, маральнасьць, сацыяльныя паводзіны грамадзян і несьці патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў дакумэнце.

Ва ўрадзе мяркуюць, што гэтыя абставіны патрабуюць «узмоцненай працы ў фармаваньні патрыятычных каштоўнасьцяў беларускага народу», а галоўнымі аб’яднаўчымі фактарамі павінны быць нацыянальныя традыцыі, звычаі, мэнталітэт, грамадзянства.

«Беларуская мова прызнаецца адным з фактараў фармаваньня нацыянальнага мэнталітэту», — адзначаецца ў канцэпцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG