Арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне пра холдынг «Амкадор», у структуры якога ёсьць прадпрыемства «Завод СВТ».
Крайне правая вугорская партыя «Наша Радзіма» падтрымлівае далучэньне да Вугоршчыны заходніх раёнаў Украіны, дзе жыве каля 150 тысяч этнічных вугорцаў у тым выпадку, калі Ўкраіна страціць дзяржаўнасьць у вайне з Расеяй.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным сказаў, што яны абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў ваенна-прамысловай сфэры з улікам «горкага досьведу спэцапэрацыі» ва Ўкраіне.
Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненьні да дэмакратычных перамен, але «ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі ня зробім», заявіў 27 студзеня на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў польскім горадзе Лодзі лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.
Урад Літвы найбліжэйшым часам разгледзіць прапановы па павышэньні якасьці кантролю замежнікаў, якія ўяжджаюць у краіну.
Раней высьветлілася, што некаторыя супрацоўнікі ААН дапамагалі тэрарыстам у нападзе на Ізраіль.
У польскую Генэральную пракуратуру вяртаюцца пракуроры Анна Адамяк і Кшыштаф Каршніцкі.
Той, хто стварае палітычны рэжым, які грунтуецца на крывадушнасьці і хлусьні, урэшце сам становіцца ахвярай лісьлівасьці і няпраўды ўласных чыноўнікаў.
Генадзь Грушавы, заснавальнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», памёр 28 студзеня 2014 году. На просьбу Свабоды пра яго ўспамінаюць Сьвятлана Алексіевіч, удава Ірына і журналіст Аляксандар Уліцёнак.
Аляксандар Лукашэнка распачаў чарговы візыт у Расею, падчас якога разам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця ў Ленінградзкай вобласьці Мэмарыяльнага комплексу ў памяць аб мірных жыхарах СССР — ахвярах нацысцкага генацыду.
Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, «жыхары Беларусі сабралі больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі для Данбаса, першая партыя ўжо накіравалася ў рэгіён у рамках акцыі „Белая Русь" — дзецям Данбаса».
Супрацоўнікі БДУ з 1 студзеня пасьля вяртаньня з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, расказаць пра ўсіх, зь кім бачыліся падчас паездкі ды здаць іхныя кантакты, паведамляе «Эўрарадыё».
«Новы польскі ўрад пераглядае зараз многія праграмы і рашэньні мінулага кабінэта. Будзем размаўляць з польскім бокам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна распрацоўвае плян доўгатэрміновай падтрымкі Ўкраіны ў вайне супраць Расеі, аднак гэты плян не прадугледжвае якіх-небудзь істотных зьменаў лініі фронту на карысьць Украіны ў 2024 годзе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Тэлеканал «Белсат» будзе працягваць бесьперапынна працаваць увесь люты, паведаміла ў Фэйсбуку дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская.
Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам аб’явіла аб звальненьні некалькіх сваіх супрацоўнікаў. Іх падазраюць ва ўдзеле ў нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году.
27 студзеня Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею, дзе, сярод іншага, плянуе правесьці двухбаковыя перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Суд прысяжных Нью-Ёрка абавязаў былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выплаціць 83,3 мільёна даляраў пісьменьніцы Элізабэт Джын Кэрал па справе аб паклёпе.
Мэтай факультатыўных заняткаў называюць «фармаваньне грамадзянска-патрыятычных якасьцяў асобы падлетка».
Удзельнікаў рок-гурту «Бі-2» этапуюць з Пхукета ў Цэнтар часовага ўтрыманьня іміграцыйнай паліцыі Тайлянду ў Бангкоку для наступнай дэпартацыі, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на генконсула Расеі ў Пхукеце.
ЗША ўпершыню за 15 гадоў разьмесьцяць ядзерную зброю ў Вялікай Брытаніі ў адказ на ўзрастаньне пагрозы з боку Расеі, піша The Telegraph са спасылкай на дакумэнты Мінабароны ЗША.
«Будзем разам прымаць усе неабходныя меры, каб выключыць зьнешняе ўмяшаньне ў нашы ўнутрыпалітычныя працэсы», — заявіў МЗС РФ 26 студзеня ў кантэксьце выбараў, якія маюць адбыцца ў РФ і Беларусі.
Многія беларускія прадпрыемствы атрымалі эканамічны ўдар пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і ўвядзеньня заходніх санкцый. Але ці выгадна ў час вайны падтрымліваць той ці іншы бок? Расказваем на прыкладзе двух беларускіх заводаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ацаніў колькасьць расейскай арміі, якая знаходзіцца ў зоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ў 600 тысяч чалавек. Гэта амаль палова ад штатнай колькасьці арміі і амаль афіцыйна названая колькасьць кантрактных службоўцаў у войсках.
Ня менш за 165 затрыманьняў за тыдзень адбылося ў Беларусі. Ці спыніцца хваля рэпрэсій пасьля выбараў 25 лютага і да чаго рыхтуюцца ўлады Беларусі? Разважае Валер Карбалевіч.
Некаторыя былыя палітвязьні ды іх сваякі паведамляюць, што пачалі атрымліваць у Telegram папярэджаньні адпісацца ад чату «Сьвітанак».
Міністэрства ўнутраных справаў РФ абвясьціла ў вышук пісьменьніка Барыса Акуніна (Грыгорыя Чхартышвілі).
Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах, якія ў Расеі адбудуцца менш як праз два месяцы, усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін, і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй.
якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях зьдзяйсьненьня імі правапарушэньняў» за год працы атрымала больш за 150 заявак, сказаў на яе пасяджэньні 26 студзеня генэральны пракурор Андрэй Швед, інфармуе «Позірк».
Усебеларускі народны сход (УНС) — «гэта і нейкі абмежавальнік для органаў улады, і нагляд зьверху», заявіў Аляксандар Лукашэнка 26 студзеня ў Менску на ўручэньні дыплёмаў дактарам навук і атэстатаў прафэсарам.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэньне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да таго часу, пакуль ня будуць прынятыя рашэньні, якія гарантуюць «належную праверку кампаніяў і іншаземцаў, якія зьяўляюцца яе ўдзельнікамі».
Суд разглядаў пазоў Паўднёвай Афрыкі, якая заклікала прыняць меры абароны палестынцаў, заявіўшы, што гэта «пытаньне крайняй тэрміновасьці».
Урад хоча «стымуляваць павелічэньне аб’ёмаў» такіх пераводаў. Што гэта значыць.
12 дзён таму Ўладзімер Парфянок заўчасна памёр у Менску. Сябры арганізавалі выставу віленскіх здымкаў выбітнага майстра, якая адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні.
Дзейнасьць камісіі па вяртаньні працягнулі на год.
З 22 па 26 студзеня ў Беларусі праходзяць суды аб закрыцьці шасьці грамадзкіх арганізацый, мэтай якіх была падтрымка дзяцей, шматдзетных маці і экалёгіі.
Апошні раз новы мэтад пакараньня сьмерцю ў ЗША выправбавалі ў 1982 годзе. Гэта была сьмяротная іньекцыя
Кіма Кільюнэн лічыць вельмі важным тое, што ў Радзе Эўропы зараз працуе пастаяннае прадстаўніцтва беларускіх дэмсіл.
З такой заявай выступіў Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.
Пачынаў Хаджаеў як патолягаанатам, а не псыхіятар. Пра ягоную кандыдацкую ходзяць анэкдоты, кажуць у «Белых халатах».
25 студзеня Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцтвам Рады Эўропы.
Пра вучэньні «Стойкі абаронца — 24» (Steadfast Defender 24) піша эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Парлямэнцкая асамблеі Рады Эўропы 25 студзеня ў Страсбуры праводзіць слуханьні пад назвай «Дэмакратычная будучыня для Беларусі».
Кіраўнік брытанскага войска папярэдзіў падданых Злучанага Каралеўства, каб яны былі гатовыя да вайны, параўнальнай па маштабе зь вялікімі канфліктамі XX стагодзьдзя — і што мабілізавацца, магчыма, давядзецца і ім самім.
Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён.
Новае відэа на ютуб-канале Свабоды — пра «адвакатаў» дыктатуры ў Беларусі.
Орган Эўразьвязу абяцае разьвіваць супрацу зь беларускай дэмакратычнай супольнасьцю.
Скаргу падрыхтавалі юрысты праваабарончай арганізацыі Respect-Protect-Fulfill і Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.
25 студзеня Эўразьвяз рашуча асудзіў сэрыю ператрусаў і арыштаў у былых палітвязьняў і іх сваякоў, якая прайшла ў Беларусі 23-24 студзеня.
Загрузіць яшчэ