Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі. Відэа


Беларуска-польская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуска-польская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.

Група мігрантаў 4 студзеня атакавала супрацоўнікаў Памежнай аховы Польшчы з-за плота на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла ведамства.

Адзначаецца, што пяцёра замежнікаў, «знаходзячыся ля загароды на беларускім баку мяжы, накінуліся на польскі патруль з каменьнем і гольлем».

Інцыдэнт адбыўся ў раёне памежнага паста ў Дубічах Царкоўных (Падляскае ваяводзтва), у выніку нападу ніхто не пацярпеў, гаворыцца ў паведамленьні.

Памежная ахова Польшчы апублікавала відэа, на якім паказаныя мігранты, якія перасоўваюцца ўздоўж мяжы на беларускай тэрыторыі.

«Мы працягваем назіраць за мігрантамі, якія шукаюць магчымасьць нелегальна перасекчы мяжу. Групы замежнікаў, якія перасоўваюцца ўздоўж тэхнічнага бар’ера, знаходзяцца пад пастаянным наглядам польскіх службаў», — падкрэсьліваецца ў заяве польскага памежнага ведамства.

4 студзеня краіны ЭЗ не зафіксавалі спробаў пранікненьня нелегалаў зь Беларусі. Гэта адбылося ўпершыню з 29 лістапада мінулага году.

З пачатку 2024 году Польшча прадухіліла 23 спробы нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі, Літва і Латвія — ніводнай.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся ўвесну 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG