«Цэнтар новых ідэй» трэці раз правёў комплексны аналіз Беларусі як шматскладовай і складанай сыстэмы. Палітычную, эканамічную, інфармацыйную, сацыяльную і вайсковую сфэры ў краіне ацанілі 45 экспэртаў — сярод іх як незалежныя дасьледчыкі, так і прадстаўнікі вядучых беларускіх аналітычных цэнтраў.