Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн выступіў з прамовай аб дэмакратыі і патрыятызьме ў ЗША


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў суграмадзян адказаць самім сабе на найважнейшае, на яго думку, пытаньне: ці застаецца дэмакратыя сьвятой для Амэрыкі?

«Голас Амэрыкі» падае некалькі самых важных ідэй, выказаных кіраўніком амэрыканскай дзяржавы ў пятніцу ў Вэлі-Форджы.

Велі-Фордж, які знаходіцца ў Пэнсільваніі, быў падчас Вайны за незалежнасьць ЗША ваенным лягерам Кантынэнтальнай арміі. Ёю камандаваў Джордж Вашынгтон. Войскі паўгоду заставаліся ў лягеры, са сьнежня 1777-га па чэрвень 1778 года.

Байдэн падкрэсьліў, што тады Джордж Вашынгтон «быў на піку сваёй улады, перамогшы самую магутную імпэрыю на Зямлі [Брытанскую імпэрыю]. Ён мог утрымліваць гэтую ўладу столькі, колькі хацеў. Але гэта не была б Амэрыка, за якую змагаліся ён і амэрыканскія войскі ў Вэлі-Фордж».

«Пытаньне аб тым, ці застаецца дэмакратыя недатыкальнай для Амэрыкі, гэта самае надзённае пытаньне нашага часу», — заявіў Байдэн. Паводле яго слоў, на выбарах 2024 года амэрыканцам трэба зрабіць выбар — як адказаць на гэтае пытаньне.

«Амэрыканскія лідэры не ўтрымліваюць уладу любой цаной, — сказаў прэзыдэнт. — Нашы лідэры вяртаюць уладу народу — добраахвотна».

«Мы ня верым, што Амэрыка церпіць няўдачу. Мы ведаем, што Амэрыка перамагае. Гэта і ёсьць амэрыканскі патрыятызм», — заявіў прэзыдэнт.

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў ЗША заплянаваны на 5 лістапада 2024 года. Выбары стануць 60-мі прэзыдэнцкімі выбарамі ў гісторыі ЗША. 15 лістапада 2022 года 45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў аб пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі. 25 красавіка 2023 года дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн таксама абвясціў аб вылучэньні сваёй кандыдатуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG