Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара беларускага санаторыя ў Літве пазбавілі права на жыхарства


Санаторый «Беларусь» у Літве, архіўнае фота
Санаторый «Беларусь» у Літве, архіўнае фота

Улады Літвы анулявалі дазвол на жыхарства ў Літве Ільлю Епіфанаву, які трапіў пад санкцыі. Ён дырэктар санаторыя «Беларусь» у курортным горадзе Друскенікі.

Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка» са спасылкай на рэсурс 15min.lt.

Ільля Епіфанаў перад Калядамі вяртаўся ў Літву, але ня змог уехаць у краіну.

«Грамадзянін Беларусі Ільля Епіфанаў, які працуе дырэктарам санаторыя „Беларусь“, пазбаўлены дазволу на жыхарства ў Літве, таму яго не ўпусьцілі ў краіну», — напісала літоўскае выданьне.

Прадстаўнік Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы Рокас Пукінскас паведаміў 15min.lt, што дазвол на жыхарства Епіфанава анулявалі праз тое, што ён «можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы».

Сытуацыя з санаторыем

Санаторый «Беларусь» у літоўскім горадзе Друскенікі знаходзіцца пад санкцыямі са сьнежня 2020 году. На той момант ён падпарадкоўваўся кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, але ўлетку 2021 году яго перадалі ў падпарадкаваньне Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва. З таго моманту рахункі санаторыя разблякавалі, і ён ізноў змог прымаць гасьцей.

З прычыны санкцыяў і блякаваньня рахункаў санаторый доўгі час меў праблемы з выплатай заробкаў працаўнікам.

Улетку 2022 году заснавальнік паведаміў, што санаторый «Беларусь» працуе стабільна. Аднак папраўляць там здароўе маглі толькі грамадзяне Эўразьвязу, беларусы прыехаць туды не маглі — Літва не выдавала ім візы. Выключэньне зрабілі толькі для беларускіх дзяцей-інвалідаў зь візамі і бацькоў, якія іх суправаджаюць.

У верасьні 2023 году санаторый «Беларусь» прайграў суд у справе аб вяртаньні грошай, якія былі замарожаныя ў сувязі з увядзеньнем санкцыяў. Суд пастанавіў, што санаторый грошы не атрымае.

Епіфанаў расказваў, што за апошнія два гады з санаторыя давялося звольніць больш за 200 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG